10/09/21

24 звычайная нядзеля

Евангелле (Мк 8, 27-35)

Езус са сваімі вучнямі пайшоў у вёскі Цэзарэі Філіпавай. Па дарозе Ён пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы ім: “Кім людзі лічаць Мяне?” Яны адказвалі Яму: “Янам Хрысціцелем, другія — Іллёю, іншыя — адным з прарокаў”. А Ён спытаўся ў іх: “А вы кім лічыце Мяне?” Пётр сказаў Яму ў адказ: “Ты — Хрыстус”. І загадаў ім, каб нікому не казалі пра Яго. І пачаў вучыць іх, што Сын Чалавечы павінен шмат выцерпець, і быць адкінутым старэйшымі, першасвятарамі і кніжнікамі, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць. І казаў пра гэта адкрыта. А Пётр, адвёўшы Яго ў бок, пачаў дакараць Яго. А Ён, павярнуўшыся і паглязеўшы на сваіх вучняў, дакарыў Пятра, сказаўшы: “Адыдзі ад Мяне, сатана, бо ты не пра Божае думаеш, а пра чалавечае”. І, паклікаўшы натоўп разам з вучнямі сваімі, сказаў ім: “Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, возьме крыж свой і ідзе за мною. Бо той, хто хоча жыццё сваё ўратаваць, загубіць яго, а хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне і Евангелля, той уратуе яго”.

 

Каментарый

Пілігрымаванне кожнага з нас за Езусам часцей за ўсё распачынаецца са сведчання пра Яго іншых людзей — бацькоў, дзядуляў і бабуляў, катэхетаў, святароў, сяброў. Праз іх мы даведваемся, Кім лічаць Яго людзі. Аднак надыходзіць такі момант у жыцці, калі Езус патрабуе нашага асабістага адказу на пытанне: Кім я лічу Яго? Гэта пытанне пра маю веру. Часцей за ўсё я даю на яго адказ у таямніцы асабістага, інтымнага спаткання з Езусам. Здараецца, што Езус пытаецца праз людзей, здарэнні, абставіны. Але не толькі гэта. Езус прагне вывесці мяне на канкрэтны шлях веры ў Яго як Збаўцу. Паказвае этапы гэтага шляху, а яны часам могуць расчароўваць мяне, як расчаравалі Пятра, так што ён дакарў Езуса. Сурова асуджаючы Пятра, Езус паказвае адсутнасць цэласнасці ў яго душы. Недастаткова вызнаваць веру словамі перад Настаўнікам. Неабходна пацвердзіць яе чынам, жыццём. А зрабіць гэта магчыма толькі тады, калі мы наследуем Езуса, беручы свой крыж і ідучы за Ім. Не адкідваючы цярпення, а знаходзячы ў ім надзею на збаўленне.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў
Szukać Jego towarzystwa”, т.
4.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave