10/09/22

24 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Лк 15, 1–10)

Набліжаліся да Езуса ўсе мытнікі і грэшнікі, каб паслухаць Яго. А фарысеі і кніжнікі наракалі, кажучы: Ён прымае грэшнікаў і есць з імі. Але Езус расказаў фарысеям і кніжнікам наступную прыпавесць, кажучы: «Хто з вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзевяноста дзевяці ў пустыні і не пойдзе па згубленую, пакуль не знойдзе яе? А знайшоўшы, возьме яе на плечы свае з радасцю і прыйдзе дадому, пакліча сяброў і суседзяў, кажучы ім: „Радуйцеся са мною, бо я знайшоў маю згубленую авечку“. Кажу вам, што таксама на нябёсах больш радасці будзе з аднаго грэшніка, які пакаяўся, чым з дзевяноста дзевяці праведнікаў, якія не патрабуюць пакаяння. Ці якая жанчына, маючы дзесяць драхмаў і згубіўшы адну драхму, не запаліць свечкі і не пачне вымятаць дом і пільна шукаць, пакуль не знойдзе? А знайшоўшы, пакліча сябровак і суседак ды скажа: „Цешцеся са мною, таму што я знайшла згубленую драхму“. Так, кажу вам, бывае радасць у анёлаў Божых і за аднаго грэшніка, які каецца».

Каментарый

Дазволіць Богу, каб ён мяне знайшоў! Менавіта ў гэтым сутнасць навяртання. Прыняць шчодрую ласку міласэрнай любові Айца! Тое, што я раблю, на самой справе, так мала ў параўнанні з веліччу таго дару, які Бог прагне мне даць. Я такі каштоўны ў вачах Пана! Езус у надзвычай кранальных вобразах паказвае гэтую міласэрную любоў, любоў якая шукае. Яна згаджаецца на рызыку і цяжкасці вандроўкі і, не зважаючы на небяспеку і атрыманыя раны, ідзе шукаць згубленую авечку. Яна старанна, нястомна, настойліва шукае згубленую драхму. Яна нясе святло праўды і ў яго промнях наводзіць парадак у сэрцы чалавека, каб адшукаць яго самога, і каб гэты чалавек таксама мог знайсці сябе. Дазволім жа Богу нас адшукаць, каб Ён пераканаў нас у сваёй магутнай любові!!

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 134-135.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave