16/09/23

24 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Мц 18, 21–35)

Тады Пётр падышоў да Езуса і сказаў Яму: «Пане, калі мой брат зграшыць супраць мяне, колькі разоў я павінен прабачаць яму? Ці аж сем разоў?» Езус адказаў яму: «Не кажу табе, што аж сем разоў, але ажно семдзесят сем разоў». Таму Валадарства Нябеснае падобнае да караля, які захацеў разлічыцца са сваімі слугамі. Калі ён пачаў разлічвацца, прывялі да яго аднаго, які вінен быў яму дзесяць тысячаў талантаў. Паколькі той не меў чым заплаціць, то гаспадар загадаў прадаць яго і жонку, і дзяцей, і ўсё, што ён меў, і заплаціць. Тады, упаўшы, слуга кланяўся перад ім і казаў: “Будзь велікадушны да мяне, і ўсё табе аддам”. Гаспадар, злітаваўшыся над гэтым слугой, адпусціў яго і дараваў яму доўг. А калі гэты слуга выйшаў, знайшоў аднаго з сабратоў сваіх, які вінен быў яму сто дынараў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: “Аддай мне, што вінен”. Тады сабрат яго ўпаў да ног ягоных і маліў яго, кажучы: “Будзь велікадушны да мяне, і аддам табе”. Аднак той не захацеў, але пайшоў і пасадзіў яго ў вязніцу, пакуль не аддасць доўгу. Сабраты яго, убачыўшы, што здарылася, засмуціліся вельмі і, прыйшоўшы, расказалі гаспадару свайму ўсё, што cталася. Тады гаспадар паклікаў яго і сказаў: “Нягодны слуга! Увесь твой доўг я дараваў табе, таму што ты папрасіў мяне; ці ж не належала і табе змілавацца над сабратам тваім, як і я змілаваўся над табою?” I, разгневаўшыся, гаспадар ягоны аддаў яго катам, пакуль не верне яму ўсяго доўгу. Так і Айцец Мой Нябесны зробіць вам, калі кожны з вас ад сэрца не даруе брату свайму».

 

КАМЕНТАРЫЙ

Каб шчыра прабачыць свайму брату, каб прабачаць кожны раз, неабходна быць перакананым ва ўласнай грэшнасці. Памяць пра тое, што я вінен Богу і што было мне так велікадушна даравана цаной смерці Хрыста, уяўняе даўгі братоў адносна мяне. Аднак гэтых ведаў недастаткова. Маё зраненае грахом сэрца не імкнецца да таго, каб за кожным разам прабачаць. Існуе неабходнасць схавацца ў Крыжы Хрыста, а таксама прывесці пад гэты Крыж асобу, якая мяне абражае, і апавесці Пану пра тое, як мне цяжка прабачыць, як для мяне гэта балюча, але не гледзячы на гэта я прагну прабачыць. Малітва, сустрэча з укрыжаваным, сфарміруе ўва мне сэрца здольнае прабачаць, калі даверуся Пану, просячы, каб Ён дзейнічаў ува мне. Шчыра прабачаючы, дазваляю Богу, каб здзейсніў тое, што па людзку здаецца не магчымым. Аднак, павінен памятаць аб тым, што гэта дарога якая патрабуе пакорнай цярплівасці.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 127-128.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave