23/09/23

25 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Мц 20, 1–16а)

Валадарства Нябеснае падобнае да гаспадара дому, які выйшаў на світанні наняць работнікаў у свой вінаграднік. Дамовіўшыся з работнікамі па дынару за дзень, ён паслаў іх у свой вінаграднік. Пасля ён выйшаў каля трэцяй гадзіны і, убачыўшы іншых, якія стаялі на рынку без працы, cказаў ім: “Ідзіце і вы ў мой вінаграднік, а я справядліва заплачу вам”. Яны пайшлі. Зноў выйшаўшы каля шостай і дзевятай гадзіны, зрабіў тое самае. Выйшаўшы каля адзінаццатай гадзіны, ён знайшоў іншых, якія стаялі без працы, і сказаў ім: “Чаму вы стаіце тут цэлы дзень без працы?” Яны сказалі яму: “Нас ніхто не наняў”. Ён сказаў ім: “Ідзіце і вы ў вінаграднік”. Калі ж настаў вечар, гаспадар вінаградніку сказаў свайму эканому: “Пакліч работнікаў і заплаці, пачаўшы з апошніх да першых”. I тыя, хто прыйшоў каля адзінаццатай гадзіны, атрымалі па дынары. Тыя, што прыйшлі першымі, думалі, што атрымаюць больш, але яны таксама атрымалі па дынары. Узяўшы, яны пачалі наракаць на гаспадара дому, кажучы: “Гэтыя апошнія працавалі адну гадзіну, і ты зраўняў іх з намі, якія перанеслі цяжкі дзень і спёку”. У адказ ён сказаў аднаму з іх: “Дружа, я не крыўджу цябе. Хіба не аб дынары ты дамаўляўся са мною? Вазьмі сваё і ідзі. Я ж хачу даць гэтаму апошняму так, як і табе. Ці ж не дазволена мне рабіць са сваім тое, што хачу? Ці вока тваё зайздросціць, што я добры?” Гэтак апошнія будуць першымі, а першыя — апошнімі».

 

КАМЕНТАРЫЙ

Бог прыгатаваў кожнаму з нас сваё Валадарства, вянец славы, дынар, якім хоча нас узнагародзіць. Дастаткова прыняць Яго запрашэнне. Магчыма, што будзем здольны адказаць на яго толькі ў хвіліну смерці. Магчыма, што раней не будзем у стане разпазнаць гэтага надзвычайнага «Гаспадара дому», які запрашае нас працаваць у сваім вінаградніку. «На зыходзе жыцця нас будуць судзіць з любові» - пісаў св. Ян ад Крыжа. Так, на зыходзе жыцця, Пан пакліча нас усіх і не будзе пытаць: сколькі мы зрабілі, як доўга працавалі дзеля Яго? Ён спытае: Ці хочаш прыняць маю любоў? Ці жадаеш адказаць на яе? Вера ў любоў уводзіць нас у вінаграднік Валадарства.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 149-150.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave