23/09/21

26 звычайная нядзеля

Евангелле (Мк 9, 38-43.45.47-48)

 

Ян сказаў Езусу: “Настаўнік, мы бачылі чалавека, які ў імя Тваё выганяў злых духаў, і забаранялі яму, бо не хадзіў з намі”. Езус жа сказаў: “Не забараняйце яму, бо ніхто, хто ўчыніў цуд у Маё імя, не зможа адразу пачаць зласловіць Мяне. Бо хто не супраць нас, той з намі. І хто напоіць вас кубкам вады ў імя таго, што вы Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, не страціць сваёй узнагароды. А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, таму лепш было б, каб павесілі яму на шыю млынавы камень і кінулі яго ў мора. Калі спакушае цябе рука твая, адсячы яе. Лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым з дзьвюма рукамі ісці ў геену, у агонь непагасны. І калі нага твая цябе спакушае, адсячы яе. Лепш табе ўвайсці ў жыццё кульгавым, чым з дзьвюма нагамі быць кінутым у геену. І калі вока тваё цябе спакушае, вырві яго. Лепш табе з адным вокам увайсці ў Валадарства Божае, чым, маючы два вокі, быць кінутым у геену, дзе чарвяк іх не памірае і агонь не гасне”.

 

Каментарый

Хрыстус, клапоцячыся пра сэрца свайго ўмілаванага вучня, хоча пазбавіць яго пухліны, выразае яе скальпелем слова Божага. У адносінах паміж Езусам і вучнямі панавала атмасфера поўнага даверу, таму яны не баяліся зрабіць промах — гаварылі пра ўсё, што турбавала іхнія сэрцы, ведаючы, што адказваць ім будзе сама любоў. А любоў, калі яна сапраўдная, часам бывае балючай. Але і гэты боль ад дакору змякчаўся клопатам Настаўніка пра чысціню сэрцаў апосталаў. Гэта не першы і не апошні “промах” св. Яна. Аднак менавіта ён напісаў пазней у сваім пасланні: “І мы пазналі, і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог. Бог ёсць любоў” (1 Ян 4, 16а). Менавіта выпрабаванні дадаюць нам сілы для пераадолення чалавечых слабасцяў і выкаранення недахопаў. Мы выбіраем тое, пра што пазналі, што гэта м́е большую вартасць, і толькі тады, дзеля гэтага большага скарбу мы здольныя адкінуць свае малыя “прадукты-заменнікі”, якія не прыносяць сапраўднага шчасця.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў, “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave