30/09/21

27 звычайная нядзеля

Евангелле (Мк 10, 2-12)

Падышлі фарысеі да Езуса і, выпрабоўваючы Яго, спыталіся, ці дазволена мужу разводзіцца з жонкаю? Ён сказаў ім у адказ: “Што наказаў вам Майсей?” Яны сказалі: “Майсей дазволіў пісаць разводны ліст і разводзіцца”. А Езус сказаў ім у адказ: “Дзеля жорсткасці сэрца вашага ён напісаў вам гэтую запаведзь, бо на пачатку стварэння Бог стварыў іх мужчынам і жанчынай. Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і злучыцца са сваёй жонкай, і будуць двое адным целам. Так што яны ўжо не двое, але адно цела. Таму тое, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае”. У доме вучні зноў спыталіся ў Яго пра гэта. Ён сказаў ім: “Хто развядзецца з жонкаю сваёю і ажэніцца з іншай, той чыніць распусту ў дачыненні да яе. І калі жонка развядзецца з мужам сваім і выйдзе за іншага, чыніць распусту”.

 

Каментарый

Цяжка сёння гаварыць пра неразрыўнасць сужэнства, пра еднасць, пра вернасць… З Евангелля мы даведваемся, што пра гэта цяжка ўжо было гаварыць нават у часы Езуса. Бог стварыў мужчыну і жанчыну дзеля асаблівай і неразрыўнай сувязі, таму рэалізацыя гэтага Божага прагнення магчымая, больш за тое — толькі гэта дазваляе рэалізавацца асобе, якая адкрывае сваё пакліканне да сужэнства.

Немагчыма мець усё адначасова, у жыцці мы пастаянна робім выбар, і кожны выбар вядзе да адмаўлення ад чагосці іншага. Не столькі чалавечы розум патрабуе святла, колькі сэрца, бо менавіта яно мітусіцца паміж рознымі “скарбамі”, менавіта яно паддаецца гарачцы прыхільнісцяў, якія затуманьваюць розум і прыводзяць да таго, што вернасць жонцы ці мужу здаецца цяжарам, які немагчыма знесці. Аднак Бог, ведаючы чалавечую слабасць, даў сужэнцам асаблівую дапамогу, гарантуючы ім сваю нястомную падтрымку.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave