01/10/22

27 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Лк 17, 5–10)

Апосталы сказалі Пану: «Дадай нам веры». Пан сказаў: «Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы маглі б сказаць смакоўніцы гэтай: „Вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора“, — і яна б паслухалася вас. Хто з вас, маючы слугу, які арэ або пасвіць, скажа яму, калі ён вернецца з поля: „Як прыйдзеш, адразу сядай за стол“? Наадварот, ці не скажа яму: „Прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, прыслужвай мне, пакуль буду есці і піць, а пасля будзеш есці і піць ты“? Ці будзе ён дзякаваць слузе гэтаму за тое, што ён выканаў загаданае? І вы таксама, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажыце: „Мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць“».

 

Каментарый

Святы Кірыл Ерузалемскі адрознівае два значэнні веры ў Святым Пісанні. Першае датычыць аб’яўленых праўдаў веры, яно неабходна для дасягнення збаўлення. Другое значэнне датычыць асаблівай харызмы Духа Святога: «Аднаму даецца Духам слова мудрасці, другому — слова пазнання паводле таго самага Духа; іншаму — вера ў тым самым Духу” (1 Кар 12, 8–9а). Гэтая вера ахоплівае штосьці надзвычайнае, і менавіта такую веру мае на ўвазе Езус, калі гаворыць, што, калі маеш веру, як гарчычнае зерне, можна загадаць перанесціся смакоўніцы або гары. Праз гэты вобраз Езус хоча паказаць вучням моц сапраўднай веры, бо нават малая вера здзяйсняе надзвычайныя рэчы.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 193-194

 

«Нам нялёгка ўвайсці ў гэтую Божую логіку непрадказальнасці і прыняць яе ў нашым жыцці. Але сёння Пан заклікае нас да такой веры, якая пераўзыходзіць нашыя задумы, нашыя разлікі, нашыя прагнозы. Бог заўсёды нас здзіўляе. Гэта заклік да таго, каб з яшчэ большай шчырасцю адкрыцца на Божыя задумы: як на асабістым узроўні, так і на ўзроўні супольнасці. У нашых супольнасцях мы павінны быць уважлівымі да малых і вялікіх нагодаў для дабра, якія дае нам Пан, і дазваляць Яму ўключыць нас у Ягоную дынаміку любові, гасціннасці і міласэрнасці да ўсіх».

Папа Францішак перад малітвай «Анёл Панскі» 17.06.2018 г.

 

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave