07/10/23

27 звычайная нядзеля 

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Мц 21, 33–43)

Паслухайце іншую прыпавесць. Быў адзін гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджай, выкапаў у ім давіла, пабудаваў вежу ды, аддаўшы яго вінаградарам, паехаў. Калі ж наблізіўся час ураджаю, ён паслаў слугаў сваіх да вінаградараў, каб забраць ураджай свой. А вінаградары, схапіўшы слугаў ягоных, аднаго пабілі, другога забілі, а іншага закідалі камянямі. Той зноў паслаў яшчэ больш слугаў, і з імі ўчынілі тое самае. Урэшце ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: “Ушануюць сына майго”. Але, убачыўшы сына, вінаградары сказалі адзін аднаму: “Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ем яго і завалодаем спадчынай ягонай”. І, схапіўшы яго, выкінулі з вінаградніку і забілі. Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць з гэтымі вінаградарамі?» Адказалі Яму: «Злачынцаў гэтых пакарае ліхою смерцю, а вінагараднік аддасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў адпаведны час». Езус сказаў ім: «Няўжо ж вы ніколі не чыталі ў Пісаннях: “Камень, адкінуты будаўнікамі, стаў галавою вугла. Пан учыніў гэта, і дзіўнае яно ў вачах нашых”? Таму кажу вам, што адымецца ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які прынясе плады яго.  

 

КАМЕНТАРЫЙ

Вінаграднік у Святым Пісанні выкарыстоўваецца вельмі часта як вобраз, які датычыць выбранага народа. У прыпавесці пра несумленнага эканома Езус з сумам прадстаўляе неўдзячнасць любага і адоранага Ізраэля. Уражваюць паводзіны гаспадара дому, які не гледзячы на першую поўную бунту і пагарды рэакцыю, не карае вінаватых і зноў лагодна патрабуе належную яму даніну. Гэта неверагодная наіўнасць (з людзкога пункту гледжання), а можа надзвычайная Божая міласэрнасць, якую можа аказаць Валдар сваім падданым, што і любячы бацька, адчуваючы слабасць у дачыненні да сваіх дзяцей і адкладае  суразмернае справядлівае пакаранне. Гэты бацька адважваецца на “шаленства”: рызыкуе жыццём свайго адзінага сына, каб даць шанс сваім слугам… Калі б не мелі у яго вачах асаблівай вартасці, ніколі б не пайшоў на гэта.  Менавіта такі Бог, не гледзячы на тое, што Ён усемагутны і можа ўсё перамяніць у пыл, аднак адносіцца з дэлікатнасцю да свайго тварэння. Аднак справядлівасць і пакаранне надыходзяць, але Божае сэрца плача і з усяго выводзіць дабро : “Камень, адкінуты будаўнікамі, стаў галавою вугла”.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 188-189.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave