15/10/22

29 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Лк 18, 1–8)

 

Езус расказаў сваім вучням прыпавесць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам: «У адным горадзе быў суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. У тым самым горадзе была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: „Абарані мяне ад праціўніка майго“. Але ён доўгі час не хацеў. А потым сказаў сам сабе: „Хоць і Бога не баюся, і людзей не саромеюся, але з-за таго, што гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна не прыходзіла больш дакучаць мне“». І сказаў Пан: «Паслухайце, што кажа несправядлівы суддзя. Дык ці ж Бог не абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх? Кажу вам, што неўзабаве абароніць іх. Аднак Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?»

 

КАМЕНТАРЫЙ

 

Трываласць, альбо нават назойлівасць малітвы, да якой заклікае сваіх вучняў Езус, патрэбны не для таго, каб «змучыць» Бога і праз гэта (толькі дзеля таго, каб мы пакінулі Яго ў спакоі) атрымаць тое, чаго хочам. Гэта было прычынай таго, што абмежаваны чалавек паддаўся маленням удавы. Хутчэй за ўсё, ёй не было больш да каго звярнуцца і гэты суддзя быў адзіным, хто мог ёй дапамагчы, таму жанчына прасіла яго, пакуль не дабілася выніку.

Калі і для нас Бог будзе сапраўды тым Адзіным, Хто, як мы верым, можа нам дапамагчы, наша малітва таксама стане назойлівым стуканнем у дзверы Ягонага Сэрца. Аднак з-за таго, што не падрыхтаваныя, мы не атрымліваем адразу і павінны прасіць зноў і зноў, бо дзякуючы гэтаму мы ўсё мацней прыхінаемся да Бога, усё больш ясна бачым у Ім адзінага Даўцу ўсялякіх дабротаў, і ўсё мацней разгараецца ў нас святло веры ў Ягоную моц. Менавіта такой веры будзе шукаць Сын Чалавечы, калі паўторна прыйдзе на зямлю.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 235-236.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave