21/01/22

3 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  Лк 1, 1–4; 4, 14–21

Паколькі многія браліся скласці апавяданне пра падзеі, якія адбыліся сярод нас, як перадалі нам тыя, хто ад пачатку быў відавочцам і слугою слова, вырашыў і я дакладна прайсціся па ўсім ад пачатку і апісаць табе ўсё па парадку, найшаноўнейшы Тэафіле, каб ты пазнаў праўдзівасць таго, чаму ты быў навучаны.

У той час: Езус вярнуўся ў моцы Духа ў Галілею і разышлcіся чуткі пра Яго па ўсёй ваколіцы. Ён навучаў ва ўсіх сінагогах, і ўсе Яго славілі.

І прыйшоў Ён у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле свайго звычаю ў дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць. Яму падалі кнігу прарока Ісаі. Ён, разгарнуўшы кнігу, трапіў на месца, дзе было напісана: Дух Пана на Мне; бо Ён намасціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным, і сляпым вяртаць зрок, каб выпусціць спакутаваных на свабоду, каб абвясціць год ласкі Пана.

Закрыўшы кнігу, Ён аддаў яе слузе і сеў. А вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. І Ён пачаў гаварыць ім: «Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі».

 

КАМЕНТАРЫЙ

«Езус вярнуўся ў моцы Духа ў Галілею. Ён навучаў ва ўсіх сінагогах, і ўсе Яго славілі». Але, калі прыходзіць у Назарэт, ніхто ні ўслаўляе Яго. Калі Езус прачытаў фрагмент з кнігі прарока Ісаі, на Яго глядзяць падазрона: «Вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго». Да гэтай пары́ Езус не вылучаўся чымсці асаблівым. Усе ведалі Яго як сына Юзафа, а цяпер Ён аб’яўляе, што Дух Пана на Ім.

Людская падазроннасць і адсутнасць дабразычлівасці не спыняюць Езуса. Наадварот, аб’вяшчэнне Ім сваёй місіі менавіта ў Назарэце ўмацоўвае Яго самасвядомасць.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 47-48

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave