Евангелле (Мк 1, 14-20)
Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: «Кайцеся і верце ў Евангелле».
Праходзячы ж каля Галілейскага мора, убачыў Сымона і Андрэя, брата Сымона, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім Езус: «Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас рыбакамі людзей». І, адразу пакінуўшы сеткі, яны пайшлі за Ім.
Адышоўшы крыху далей, Ён убачыў Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата ягонага, якія таксама сядзелі ў чаўне і ладзілі сеткі. І адразу паклікаў іх. І, пакінуўшы бацьку свайго Зэбэдэя ў чаўне з работнікамі, яны пайшлі за Ім.
Каментарый
«Кайцеся і верце ў Евангелле». Езус распачынае сваё навучанне заклікам да навяртання і веры ў добрую навіну, з якою Ён прыходзіць. Выкарыстанае ў грэцкім тэксце слова metanoeite азначае «змяніце мысленне». Яно датычыць змянення розуму, ментальнасці, думак. Грэх зацямняе розум, і ён перастае бачыць розніцу паміж тым, што натуральнае (цялеснае), і тым, што звышнатуральнае (духоўнае). У выніку гэтага, чалавек адварочваецца ад Стварыцеля і звяртаецца да таго, што своранае. Аднак Бог і далей глядзець на чалавека з любоўю і чакае… Калі Ён заўважыць у сэрцы грэшніка жаданне вярнуцца, то прыходзіць з вялікай ласкай, якую мы называем навяртаннем.
Езус не вагаўся, вырашаючы зрабіць сваімі вучнямі грэшных людзей. Ён паклікаў іх па імені і даручыў заданне, якое з людскога пункту гледжання пераўзыходзіла іх сілы і магчымасці. Тых, якія лавілі рыбу, зрабіў рыбакамі людзей для Божага Валадарства. З гэтага моманту Сымон, Андрэй, Якуб і Ян павінны карыстацца «не сілай, не моцай» уласных мускулаў, а «моцай Духа Святога».
З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 44-45
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave