ЕВАНГЕЛЛЕ (Мц 11, 2–11)
Калі Ян пачуў у вязніцы пра чыны Хрыста, паслаў вучняў сваіх спытацца ў Яго: «Ты той, які мае прыйсці, ці чакаць нам іншага?» І сказаў ім Езус у адказ: «Ідзіце, раскажыце Яну тое, што чуеце і бачыце: сляпыя зноў бачаць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць і памерлыя ўваскрасаюць, убогім абвяшчаецца Добрая Навіна. І шчаслівы той, хто не спакусіцца праз Мяне».
Калі ж яны пайшлі, Езус пачаў гаварыць народу пра Яна: «На што выйшлі вы ў пустыню глядзець? На трысціну, якую вецер хістае? На што ж вы выйшлі глядзець? На чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Тыя, хто носіць мяккія шаты, знаходзяцца ў каралеўскіх дамах. На што выйшлі вы глядзець? На прарока? Так, кажу вам, нават больш, чым на прарока». Гэта той, пра каго напісана: «Вось Я пасылаю анёла Майго перад Табою, які падрыхтуе дарогу Тваю перад Табою». Сапраўды кажу вам: сярод народжаных жанчынамі не з’явіўся большы за Яна Хрысціцеля. Але найменшы ў Нябесным Валадарстве большы за яго.
Каментарый
«Ты той…»? Кожны дзень я ўяўляю Цябе па-свойму і сёння таксама стаўлю пытанне: Ці Ты той, вобраз якога я стварыў(ла) у сабе? Ты заўсёды адрозніваешся ад таго вобразу, які я ўяўляю. Здзіўляеш, а часам уражваеш. Чаму менавіта так? Пазнаю́ Цябе, Езу, па тым, што адбываецца ў маім жыцці: тое, што сляпое, пачынае заўважаць святло… зварухнулася тое, што даўно было пакрыта пылам, і аказалася нанава абуджаным да жыцця, ачышчаемым ад праказы эгаізму Тваёй любоўю.
Звярні мяне да Цябе, адкрый мяне на сапраўднага Цябе. Баюся, што я прамаргаю Цябе, памылю з кімсьці іншым…, што пройдзешь побач, не разпазнаны. Не хачу чакаць кагосьці з маіх домыслаў, хачу пазнаць Цябе, хачу, каб Ты стаў для мяне такім, які ёсць… уражваючы і адначасова нязменны.
З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 1, с. 47-48.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave