16/12/23

3 нядзеля Адвэнту

Евангелле (Ян 1, 6–8. 19–28)

З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб сведчыць пра Святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы, каб сведчыць пра Святло. І вось сведчанне Яна. Калі юдэі паслалі з Ерузалема святароў і левітаў, каб Яны спыталіся ў яго: «Хто ты?» ён абвясціў, і не выракся, і вызнаў: «Я не Хрыстус». І спыталіся ў яго: «Дык хто ж? Ты Ілля?» І сказаў: «Не». «Ты прарок?» І ён адказаў: «Не». Тады сказалі яму: «Хто ж ты, каб нам адказаць тым, хто паслаў нас. Што гаворыш ты пра самога сябе?» Ён сказаў: «Я голас таго, хто кліча ў пустыні: раўняйце дарогу Пану, як сказаў прарок Ісая». А пасланцы ж былі з фарысеяў. І яны спыталіся ў яго: «Тады чаму ты хрысціш, калі ты ні Хрыстус, ні Ілля, і ні прарок?» Ян сказаў ім у адказ: «Я хрышчу вадою. А сярод вас стаіць той, каго вы не ведаеце, той, хто ідзе за мною, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях ягоных». Было гэта ў Бэтаніі, за Ярданам, дзе хрысціў Ян.

 

Каментарый

Езус прыходзіць як Святло, якое асвятляе нашую цемру. Магчыма, нам хацелася б, каб Ён прыйшоў у выглядзе агню, які ўсё спальвае і знішчае. На самай справе Яго прыйсце ў свет — гэта як запальванне Маленькага Агеньчыка ў беспрасветнай цемры (Бэнэдыкт ХVІ). Ці бачым мы Ягоны бляск, ці ў стане мы заўважыць надзею, якую Ён прыносіць? Гэта ж толькі маленькі агеньчык — кропелька дабрыні, зычлівая ўсмешка. Праз гэтыя дробязі Езус прыходзіць і асвятляе цемру зла, эгаізму і замкнутасці на сабе.

Маленькі Агеньчык Езуса не заўсёды бачаць і заўважаюць. «А сярод вас стаіць той, каго вы не ведаеце». Ці ведаем мы Езуса? Ці ўсведамляем, наколькі Яго прысутнасць адрозніваецца ад нашых спадзяванняў? Ці ў стане мы заўважыць Яго ціхую прысутнасць, якая перамяняе свет знутры? Ці чуем мы Ягонае запрашэнне прыняць святло ў нашае жыццё, ахоўваць яго і несці нашым бліжнім?

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 1, с. 50-51.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave