Евангелле (Мк 10, 46-52)
Калі Езус выходзіў з Ерыхона са сваімі вучнямі і з вялікім натоўпам, Бартымэй, сын Тымэя, сляпы жабрак, сядзеў каля дарогі. Пачуўшы, што гэта Езус Назаранін, ён пачаў крычаць: “Езусе, Сыне Давіда, змілуйся нада мною”. Многія загадвалі яму замоўкнуць, але ён яшчэ мацней крычаў: “Сыне Давіда, змілуйся нада мною”. Езус спыніўся і сказаў: “Паклічце яго”. І паклікалі сляпога, кажучы яму: “Смялей, уставай, Ён кліча цябе”. Скінуўшы плашч, той падскочыў і падышоў да Езуса. І адказваючы яму, Езус сказаў: “Што хочаш, каб Я зрабіў табе?” Сляпы сказаў Яму: “Настаўнік, каб я зноў бачыў”. Езус сказаў яму: “Ідзі, вера твая вылечыла цябе”. І той адразу пачаў бачыць, і пайшоў за Езусам па дарозе.
КАМЕНТАРЫЙ
Сёння наш Пан пытае кожнага з нас: “Што хочаш, каб Я зрабіў табе?” Евангеліст Марк прадстаўляе нам хвалюючы момант сустрэчы. Жабрак, які сядзіць каля дарогі на выхадзе з Ерыхона, сутыкаецца з вялікай колькасцю перашкодаў у выслухоўванні яго малітвы:
Аднак ні адна з гэтых перашкодаў не пазбаўляе яго надзеі — наадварот, пабуджае да яшчэ большых намаганняў, каб моцным крыкам выпрасіць для сябе літасць: “Сыне Давіда, змілуйся нада мною”.
Цікава, што Езус задае пытанне: “Што хочаш, каб Я зрабіў табе?” Хіба ж Ён не ведаў, што́ патрэбна сляпому? Бог, які пранікае сэрцы, напэўна ведаў яго жаданне, але Ён хоча, каб мы Яго прасілі. Ён хоча заахвоціць сэрца да гарачай малітвы, хоць і ведае, што выканае просьбу. Пачуўшы просьбу — аздараўляе. У цемры Бартымэя заззяла святло, і першае, што ён бачыць, — твар Збаўцы і Яго поўны любові позірк. Жабрак забывае пра ўсё і ідзе за Ім, не пытаючыся, куды.
З кнігі кармэліцкіх разважанняў
“Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 252-253.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave