22/10/22

30 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Лк 18, 9–14)

Езус расказаў такую прыпавесць некаторым упэўненым у сваёй праведнасці, якія пагарджалі іншымі: «Два чалавекі зайшлі ў святыню памаліцца; адзін фарысей, а другі мытнік. Фарысей, стаўшы, маліўся сам сабе так: „Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, несправядлівыя, распуснікі або як гэты мытнік. Пашчуся два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю“. А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вачэй да неба, але, б’ючы сябе ў грудзі, казаў: „Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшніка“. Кажу вам, што менавіта гэты пайшоў у дом свой апраўданы, а не той, бо кожны, хто ўзвышае самога сябе, прыніжаны будзе, а хто прыніжае сябе, узвысіцца».

 

КАМЕНТАРЫЙ

Па розных прычынах людзі прыходзяць у святыню і звяртаюцца да Бога. І, часам, бывае так, што зусім не для таго, каб ушанаваць Таго, Хто Адзіны годны пашаны…

Фарысей, як здаецца, звяртаецца да Стварыцеля з малітваю падзякі, што было б вельмі пахвальна, бо ад Бога ён атрымаў усё, што мае, і калі нешта добрае зрабіў — то гэта толькі дзякуючы Ягонай ласцы. Аднак фарысей не моліцца з удзячнасцю, увогуле, ён звяртаецца не да сапраўднага Бога, а да Яго карыкатурнага вобраза, які для фарысея, нібы люстра з казкі: «Свет-люстэрачка, скажы: хто найпрыгажэйшы на свеце?» Стаіць перад богам-люстрам і любуецца сабою самім, у той жа час пагарджаючы ўсімі «іншымі людзьмі». «Няхай бы ён сказаў хоць так: „як многія іншыя людзі“. А што азначае гэтае яго „ як іншыя людзі“? Усе, акрамя яго! Я, кажа ён, справядлівы, а ўсе астатнія грэшнікі… Я, кажа, адзіны», — так каментуе гэты фрагмент святы Аўгустын, заўважаючы ў той жа час, што фарысей быў так дасканалы ва ўласных вачах, што яму нічога не патрэбна было ад Бога, і таму ён не звярнуўся да Яго з ніякай просьбай.

А мытнік? «Стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вачэй да неба», — таму неба схілілася над ім і ўзвысіла яго: ён «пайшоў у дом свой апраўданы», яму былі прабачаны яго шматлікія грахі.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 254-255.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave