04/11/23

31 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Мц 23, 1–12)

Тады Езус прамовіў да натоўпу і вучняў сваіх: «Пасад Майсея занялі кніжнікі і фарысеі. Таму ўсё, што скажуць вам, рабіце і захоўвайце, але не паступайце паводле ўчынкаў іхніх. Бо яны гавораць і не робяць. Яны звязваюць цяжкія і непасільныя ношы і ўскладаюць на плечы людзей, а самі не хочуць і пальцам крануць іх. Усе ж учынкі свае робяць яны дзеля таго, каб паказацца людзям. Яны пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць махры. Любяць першыя месцы на гасцінах і першыя лавы ў сінагогах, і прывітанні на рынках, і каб людзі называлі іх “pаббі”. Вы ж не дазваляйце называць сябе настаўнікамі, бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы — браты. І айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны. Не дазваляйце таксама называць сябе настаўнікамі, бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстус. Большы з вас няхай будзе для вас слугою. Бо той, хто ўзвышае сябе, будзе прыніжаны, а той, хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны.  

 

КАМЕНТАРЫЙ

Сённяшняе Евангелле у першую чаргу адрасавана тым, якія лічаць, што ў іх столькі ведаў, пабожнасці і разумення Божага вучэння, што хочуць дзяліцца гэтым з іншымі. Здаецца, што нічога дрэннага ў такой паставе няма, аднак Хрыстус перасцерагае ўсіх нас перад небяспекамі, якія ў ёй тояцца. Можна зрабіць з хрысціянства «вучэнне», а яно павінна стаць стылем нашага жыцця. Часта падкрэсліваецца той факт, што фарысеі і кніжнікі былі людзьмі з дасканалымі рэлігінымі «манерамі» і праўдзівымі ведамі, добра разбіраліся ў Святым Пісанні. Але не гэта павінна быць характэрнаю адзнакаю хрысціяніна. Прыкладам і найвышэйшай нормай жыцця заўсёды застаецца Езус — Той, які «хоць быў багаты, стаў бедным дзеля вас» (2 Кар 8, 9). Божы Сын праз уцелаўленне пажадаў далучыцца да нашых радоў, каб Сваім жыццём растлумачыць, у чым заключаецца веданне Божага закону. Яго называлі Настаўнікам, але таксама абжорам і п’яніцам, але Ён не звяртаў увагу на тое, што пра Яго думаюць. Яго мэтаю была любоў, якая праяўлялася ў служэнні: «Я сярод вас як той, хто служыць» (Лк 22, 27), — сказаў Езус пра сябе. Даючы нам гэты прыклад, Ён не спрабаваў выдаваць сябе за таго, кім не быў. У сённяшнім Евангеллі Ён сам называе сябе Настаўнікам і вучыць нас, каб мы не спрабавалі дасягнуць пакоры штучным чынам, заніжаючы сваё значэнне. Аўтэнтычнае настройванне на служэнне з любові — самы бяспечны шлях да таго, каб стаць падобным да Езуса, нашага Настаўніка і Брата.  

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 269–270.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave