04/11/21

32 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Мк 12, 41-44)

Сеўшы насупраць скарбонкі, Езус назіраў, як людзі кідалі грошы ў скарбонку. Многія багатыя кідалі памногу. І прыйшла адна бедная ўдава, і ўкінула дзве лепты, што складае чвэрць аса. Паклікаўшы вучняў сваіх, Езус сказаў ім: «Сапраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава ўкінула больш за ўсіх, хто кідаў у скарбонку. Бо ўсе кідалі, маючы лішак, а яна, будучы ў нястачы сваёй, укінула ўсё, што мела, увесь пажытак свой».

 

КАМЕНТАРЫЙ

Дзіўна паводзіць сябе Езус. Сядае насупраць скарбонкі, каб назіраць, як людзі кідаюць у яе грошы. Здаецца, нібы выглядае сапраўдных ахвярадаўцаў, тых, хто падыходзіць да гэтай справы сур’ёзна. Гэтаксама і сёння, Езус уважліва прыглядаецца да нас. Для нас з’яўляецца моцнай падтрымкай

  • ведаць, што гэта сапраўды так;
  • верыць у Яго поўны любові позірк, які заўважае нашыя патрэбы, нашыя намаганні, уражлівасць, нашае старанне чыніць дабро.

Але ў той жа час у сённяшнім фрагменце Евангелля ёсць і перасцярога. Той жа самы позірк заўважае кожную праяву фальшу, крывадушнасці і пазіравання з нашага боку. Бо перад намі заўсёды ёсць дзве дарогі, дзве ўнутраныя паставы і нам трэба выбіраць:

  • мы можам станавіцца ўсё больш чыстымі ў сваім намеры служыць Богу, быць усё больш убогімі і прыносіць Яму сапраўды вялікія дары;
  • але можам таксама станавіцца ўсё больш павярхоўнымі, усё больш углядацца ў сваю ўласную праведнасць і дасканаласць.

У адным можам быць упэўненыя — Бог глядзіць на нас і Ён ніколі не памыліцца ў ацэнцы!

З кнігі кармэліцкіх разважанняў, “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 293-294

Ілюстрацыя: FreeBibleimages

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave