11/11/23

32 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Мц 25, 1–13)

«Валадарства Нябеснае будзе падобнае да дзесяці паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач жаніху. Пяць з іх былі неразумныя, а пяць — мудрыя. 3 Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою алею. Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны. Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі. А сярод ночы ўзняўся крык: “Вось жаніх! Выходзьце яму насустрач”. Тады ўсталі ўсе панны гэтыя і прывялі ў парадак свае светачы. Неразумныя ж сказалі мудрым: “Дайце нам вашага алею, бо нашыя светачы гаснуць”. А мудрыя адказалі: “Каб хапіла і вам, і нам, пайдзіце лепш да тых, хто прадае, і купіце сабе”. Калі ж яны пайшлі купляць, прыйшоў жаніх, і тыя, што былі падрыхтаваныя, увайшлі з ім на вяселле, і зачыніліся дзверы. Пасля прыйшлі і астатнія панны ды кажуць: “Пане, пане, адчыні нам”. А ён адказаў ім: “Сапраўды кажу вам: не ведаю вас”. Таму чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны».  

 

КАМЕНТАРЫЙ

«Дайце нам вашага алею, бо нашыя светачы гаснуць», — просяць неразумныя панны. У чым заключаецца іх памылка? Гэта памылка наіўнага гультая, які думае: «Неяк жа ж будзе». Гэта памылка таго, хто разлічвае на іншых, аднак не таму, што спадзяецца атрымаць дапамогу, але чакаючы, што яго выручычаць. Тым часам існуюць рэчы, якіх (нават пры вялікай любові да бліжніх) немагчыма зрабіць за другога. Кожны з нас жыве на сваю адказнасць. Кожны з нас верыць на сваю адказнасць. Кожны з нас сам, на сваю адказнасць, выбірае, што яго чакае пасля смерці. І гэта неабходна ведаць. Нам вельмі цяжка адмовіцца ад дзіцячых фантазій, што ўсё павінна закончыцца добра. Езус перасцерагае нас перад такім мысленнем. Можа аказацца, што нашаму жыццю не хопіць  «алею вернасці». Такім чынам, гаворка ідзе пра пастаянную паставу чуйнасці і гатоўнасці да Яго прыйсця. Каб мы, пачуўшы заклік: «Вось жаніх!» — спакойна вышлі Яму насустрач.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 291–292.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave