12/11/22

33 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Лк 21, 5–19)

Калі некаторыя гаварылі пра святыню, што яна ўпрыгожана каштоўнымі камянямі і дарамі, Езус сказаў: «Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені, які не будзе павалены». І спыталіся ў Яго: «Настаўнік, калі ж гэта станецца і што будзе знакам, калі гэта павінна адбыцца?» Ён сказаў: «Глядзіце, каб вас не звялі, бо шмат хто прыйдзе пад імем Маім, кажучы „гэта Я“, — і: „наблізіўся час“. Не ідзіце за імі. Калі ж пачуеце пра войны і хваляванні, не палохайцеся, бо спачатку гэта павінна адбыцца, але канец не адразу». Тады сказаў ім: «Паўстане народ на народ, і каралеўства на каралеўства; будуць вялікія землятрусы, а месцамі голад і мор, і жахлівыя з’явы, і вялікія знакі з неба. Але раней за ўсё гэта накладуць на вас рукі свае і будуць пераследаваць вас, аддаючы ў сінагогі і ў вязніцы, і паставяць перад каралямі і валадарамі за імя Маё. І будзе гэта вам на сведчанне. Таму пастанавіце ў сэрцы сваім не клапаціцца наперад, як абараніцца, бо Я дам вам вусны і мудрасць, якой не здолеюць супрацьстаяць ці супярэчыць праціўнікі вашыя. Выдаваць вас будуць таксама бацькі, і браты, і родныя, і сябры, а некаторых з вас заб’юць. І ўсе зненавідзяць вас за імя Маё. Але і волас з галавы вашай не прападзе. Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае».

КАМЕНТАРЫЙ

Адным з парадоксаў Евангелля з’яўляецца тое, што не ўсё, чым можа цешыцца і ганарыцца пабожны чалавек, не ўсё, што прыгожае ў ягоных вачах, гарантуе яму бяспеку. З другога боку, тое, што напаўняе яго страхам і пагражае яму; тое, што, як здаецца, нясе з сабою смерць, у канчатковым выніку можа стаць жыццядайнай крыніцай. Неабходна толькі адмовіцца ад чыста чалавечага забяспячэння, даверыцца Богу і трываць у рэалізацыі Ягонага плану. Тады нашае жыццё становіцца сведчаннем. Сведчаннем, якое можа правакаваць іншых і выклікаць нянавісць з іх боку. Аднак, акунаючыся ў вечнае жыццё Бога, мы адчуваем сябе бяспечнымі, адчуваем упэўненасць у Яго клопаце пра нас, вельмі канкрэтным, у кожнай дробязі. Усё іншае расчароўвае, Ён — ніколі.

Ці хачу я штодня нястомна і цярпліва рэалізоўваць гэты евангельскі парадокс?

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 314-315.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave