24/04/21

4 Велікодная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Ян 10, 11-18)

Езус сказаў: «Я — добры пастыр. Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак. Найміт і не пастыр, якому не належаць авечкі, калі бачыць, што прыходзіць воўк, кідае авечак і ўцякае, а воўк хапае і разганяе іх. Уцякае, бо ён найміт і не клапоціцца пра авечак.

Я — добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне, як Мяне ведае Айцец і Я ведаю Айца. Я жыццё сваё аддаю за авечак. Ёсць у Мяне таксама іншыя авечкі, якія не з гэтага двара. І гэтых Мне трэба прывесці, і яны будуць слухаць голас Мой, і будзе адзін статак і адзін пастыр.

За тое любіць Мяне Айцец, што Я аддаю жыццё сваё, каб узяць яго зноў. Ніхто не адбірае яго ў Мяне, але Я сам аддаю яго. Я маю ўладу яго аддаць і маю ўладу зноў узяць яго. Такую запаведзь Я атрымаў ад Айца Майго».

 

КАМЕНТАРЫЙ

Толькі той з’яўляецца пастырам, хто аддае жыццё, хто падтрымлівае ў сабе гатоўнасць аддаць жыццё. Чалавек спаўняецца тады, калі становіцца дарам для іншага, калі дасягае здольнасці переступіць праз уласнае «я» ажно да прынясення сябе ў ахвяру. Нашая штодзённасць зноў і зноў адкрывае перад намі разнастайныя магчымасці аддаць жыццё. Часам гэта будуць толькі «дробныя капейкі», аднак Езус бачыць, як мы іх аддаём: не таму, што маем лішак, але гэта «ўвесь наш пажытак».

Папросім Духа Святога, каб Ён асвятляў нашую штодзённасць і паказваў нам тыя месцы і тыя моманты, дзе мы атрымліваем моц аддаць жыццё, каб потым зноў яго атрымаць у іншай перспектыве, у перспектыве неба.     

З кнігі кармэліцкіх разважанняў
Szukać Jego towarzystwa”, т. 2, с. 262-263

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave