07/05/22

4 Велікодная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Ян 10, 27–30)

 

Езус сказаў: «Авечкі Мае слухаюць голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. І Я даю ім вечнае жыццё навекі, і яны не загінуць ніколі, і ніхто не вырве іх з рук Маіх. Айцец Мой, які даў Мне іх, большы за ўсіх. І ніхто не можа вырваць іх з рукі Айца Майго. Я і Айцец — адно».

 

Каментарый

 

Святы Павел у пасланні да Рымлянаў піша: «Хто адлучыць нас ад любові Хрыста?» (Рым 8, 35). Аддаючы сябе ў рукі Езуса, Добрага Пастыра, можам быць упэўненымі, што Ён нас падтрымае. Гэтыя пяшчотныя далоні накіроўваюць нас на вечную пашу, адчыняюць перад намі перспектыву Збаўлення.

Айцец даручыў Сыну ўсіх людзей, каб Сын, паміраючы на крыжы , адкупіў усіх. Няма такога чалавека, які б не быў агорнуты ласкай Адкуплення. Канешне, можа адкінуць гэтую ласку, але прапанавана яна ўсім.

Аднак той, хто выбірае Езуса і Яго ласку, атрымлівае пачуццё такой бяспекі, якой ніхто і нішто на зямлі не можа нам забяспечыць.

Езус, які прабывае ў Айцу, чыніць так, што мы знаходзімся ў Ім. Ніхто не можа нас вырваць з Яго рук, бо гэта рукі Бога.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 2, с. 264

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave