29/04/23

4 Велікодная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Ян 10, 1 – 10)

«Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто ўваходзіць не праз браму на авечы двор, але прабіраецца інакш, той злодзей і злачынец. А хто ўваходзіць праз браму, той пастыр авечак. Брамнік яму адчыняе, і авечкі слухаюцца голасу ягонага; кліча сваіх авечак па імені і выводзіць іх. А калі ўсіх выведзе, ідзе перад імі, і авечкі ідуць за ім, бо ведаюць ягоны голас. За чужым не ідуць, але ўцякаюць ад яго, бо не ведаюць голасу чужых». Такую прыпавесць сказаў ім Езус, але яны не зразумелі, што Ён казаў ім. Тады Езус зноў сказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: Я — брама для авечак. Усе, колькі іх прыходзіла перада Мною, — гэта злодзеі і злачынцы, і авечкі не паслухалі іх. Я — брама. Калі хто ўвойдзе праз Мяне, будзе збаўлены, і ўвойдзе, і выйдзе, і знойдзе пашу. Злодзей прыходзіць дзеля таго, каб красці, забіваць і нішчыць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыццё і мелі ў дастатку».

КАМЕНТАРЫЙ

Абяцанне жыцця ў дастатку з’яўляецца мэтай Езусавай прыпавесці з сённяшняга Евангелля. Увайсці праз браму — значыць, увайсці праз Езуса ў Жыццё, знайсці пашу — значыць, мець ежу, якая дае жыццё.

Маючы жыццё ў дастатку — даслоўна паўнату жыцця, — мы прагнем яго раздаваць; гатовыя, па прычыне вялікіх набыткаў, гэтае жыццё ахвяраваць. Прывабленыя Пастырам, мы самі становімся пастырамі для іншых. Аднак у гэтага нашага пастырства заўсёды павінна быць вымярэнне «ўваходу праз браму». Найбольш глыбокія і сапраўдныя адносіны з іншымі мы ствараем праз Езуса. У Ім мы распазнаем твары і імёны тых, каго любім і каго Ён паставіў на нашым шляху.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 2, с. 260-261.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave