27/01/22

4 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  Лк 4, 21-30

Езус пачаў гаварыць у сінагозе: «Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі». І ўсе сведчылі Яму і здзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных, і казалі: «Ці не сын Юзафа гэта?» І Ён сказаў ім: «Напэўна, скажаце мне такую прыказку: Лекар, вылечы самога сябе; зрабі і тут, у тваёй бацькаўшчыне тое, што, як мы чулі, сталася ў Кафарнауме». І сказаў: «Сапраўды кажу вам: ніводзін прарок не з’яўляецца пажаданым на сваёй бацькаўшчыне. Па праўдзе кажу вам: шмат ўдоваў было ў Ізраэлі ў дні Іллі, калі зачыненым было неба тры гады і шэсць месяцаў, так што быў вялікі голад па ўсёй зямлі. І да ніводнай з іх не быў пасланы Ілля, а толькі да жанчыны, удавы, у Сарэпту Сідонскую. Шмат таксама было пракажоных у Ізраэлі ў часы прарока Елісея, і ніводзін з іх не быў ачышчаны, апрача Наамана Сірыйца». Пачуўшы гэта, усе ў сінагозе напоўніліся гневам і, устаўшы, выгналі Яго прэч з горада, і павялі на вяршыню гары, на якой быў пабудаваны іх горад, каб скінуць Яго.

Але Ён, прайшоўшы паміж іх, адышоў.

 

КАМЕНТАРЫЙ

Гэты фрагмент Евангелля схіляе да разважання над тым, як я слухаю Езуса.

Святы Лука піша, што ўсе ў сінагозе «здзіўляліся словам ласкі», а таксама таму, што Той, каго яны добра ведаюць, так прамаўляе. Яны затрымаліся на знешнім баку словаў Езуса, не прынялі Яго запрашення зазірнуць у глыбіню, не зразумелі ўнутранны сэнс навучання Хрыста. «Напоўніліся гневам» і хацелі забіць Таго, хто абвяшчаў ім Божае слова.

А як мы ставімся да Божага слова? Можа, толькі захапляемся дзіўнымі і прыгожымі выразамі? Як мы рэагуем на Слова, якое «вастрэйшае за ўсялякі меч двусечны» (Гбр 4, 12)? Ці не хочам разам з жыхарамі Назарэта прымусіць Яго маўчаць?

«Але Ён, прайшоўшы паміж іх, адышоў».

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 67.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave