28/01/23

4 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Мц 5, 1–12а)

Убачыўшы натоўп, Езус узышоў на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы:

«Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны.

Шчаслівыя лагодныя, бо яны атрымаюць у спадчыну зямлю.

Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны будуць насычаны.

Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць.

Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.

Шчаслівыя міратворцы, бо яны будуць названыя сынамі Божымі.

Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць, пераследаваць і ўсяляк зласловіць несправядліва з-за Мяне.

Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах».

 

Каментарый

У васьмі благаслаўленнях Езус звяртае ўвагу на праблемы, якія балюча закранаюць розныя сферы чалавечага жыцця. Убоства, плач, голад, прага, несправядлівасць, пераслед і гэтак далей. Гэтыя словы закранаюць сэрца кожнага, хто сур’ёзна іх успрымае. Езус ставіць перад намі крыж штодзённасці і пытаецца: «Ці хочаш менавіта ў ім убачыць благаслаўленне?» Благаслаўленне, якое закране нас і пераменіць, калі мы з глыбокаю радасцю будзем цешыцца тым, з чым сутыкаемся. Езус заклікае нас да ўзрастання ў гэтай унутранай паставе радасці і паказвае нам шлях да яе абуджэння і закаранення ў нашых сэрцах. «Бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах». Мы створаныя для неба. Не будзем жа затрымлівацца на зямных справах, і тады нашай радасці не будзе канца.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 63

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave