01/05/21

5 Велікодная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Ян 15, 1 – 8)

Езус сказаў сваім вучням: «Я — сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой — вінаградар. Кожную галінку ўва Мне, якая не прыносіць плоду, Ён адразае, і кожную, якая дае плод, Ён ачышчае, каб давала яшчэ больш пладоў. Вы ўжо чыстыя дзякуючы слову, якое Я сказаў вам. Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас. Як галінка не можа прынесці плоду сама з сябе, калі не застанецца ў вінаграднай лазе, так і вы, калі не будзеце ўва Мне. Я — вінаградная лаза, вы — галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць. Хто не застаецца ўва Мне, будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне. Іх збіраюць і кідаюць у агонь, і яны згараюць. Калі будзеце ўва Мне і словы Мае ў вас будуць, прасіце, чаго захочаце, і станецца вам. Гэтым будзе ўслаўлены Айцец Мой, калі вы прынясеце багаты плён і станеце Маімі вучнямі».

 

КАМЕНТАРЫЙ

«Я — сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой — вінаградар». Гэтае сцвярджэнне адкрывае перад намі нешта з таямніцы прыніжэння Божага Сына, а таксама адносін, якія існуюць паміж Ім і Айцом. Надзвычай прыгожы прыклад пакоры пакінуў нам Езус, надзвычайная таксама прыгажосць Яго любові да Айца, якая наказвае Яму без ваганняў заняць апошняе месца. Наш Пан не прэтэндуе на тое, каб ачышчаць: Ён становіцца вінаграднай лазой — прасторай, у якую мы ўшчэпленыя, як галінкі, і ў якой Айцец можа нас ачышчаць. Езус сам падпарадкаваўся волі Айца, згадзіўся на Яго ачышчальнае дзеянне, якое больш напамінала адмаўленне, чым любоў. Гэта адбылося падчас пасхальных святаў, на крыжы.

Калі ў нашым жыцці адбываецца ачышчэнне, мы вымушаны згадзіцца на балючае адразанне таго, што не будзе прыносіць плён — можам нават адчуць, што мы адрэзаныя ад Бога! Аднак, верачы ў імя Езуса і Яго безумоўную любоў да нас, ва ўсіх здарэннях свайго жыцця мы будзем прыносіць багаты плён і праслаўляць Бога.

«Я — сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой — вінаградар»… А мы? Ці сапраўды мы маленькія галінкі, ўшчэпленыя ў гэтую лазу? Мы павінны наследаваць Езуса!

З кнігі кармэліцкіх разважанняў

Szukać Jego towarzystwa”, т. 2, с. 280-281

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave