14/05/22

5 Велікодная нядзеля

Евангелле (Ян 13, 31–33а. 34–35)

Калі Юда выйшаў з вячэрніка, Езус сказаў: «Цяпер услаўлены Сын Чалавечы, а Бог услаўлены ў Ім. Калі Бог уславіўся ў Ім, то і Бог уславіць Яго ў сабе, і хутка ўславіць Яго. Дзеці, яшчэ крыху Я буду з вамі. Новую запаведзь даю вам, каб вы любілі адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго. Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго».

 

Каментарый

У сённяшняй евангельскай перыкопе мы чуем асабістыя даверлівыя прызнанні Езуса. У Вячэрніку ўжо няма Юды — ён выйшаў, каб здрадзіць свайго Настаўніка і Пана. Яго паглынула ноч — духоўная ноч, ноч смерці. Так што Езус знаходзіцца ў асяроддзі сваіх сяброў і можа, нарэшце, адкрыта гаварыць пра тое, што будзе з Ім у блізкай будучыні, можа даверыць ім сваю таямніцу. Езус называе Апосталаў дзецьмі, Ён выкарыстоўвае пяшчотныя словы і сам узрушаны. Менавіта цяпер Езус дае сваім сябрам запаведзь любові: «Новую запаведзь даю вам». Яна «новая» не таму, што з’яўляецца чарговай запаведдзю, пасля Дэкалогу. І яна не перакрэслівае Дэкалогу як «старога». Ключ да яе зразумення ляжыць у наступных словах: «Каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас». Езус дае нам прыклад таго, як трэба любіць. А Ён любіць да канца, ажно да ахвяравання свайго жыцця, ажно да любові да ворагаў. Толькі Езус дае сілу, каб мы любілі так, як Ён.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў  “Szukać Jego towarzystwa”, т. 2, с. 282

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave