03/02/22

5 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Лк 5, 1-11)

Натоўп ціснуўся да Езуса, каб слухаць слова Божае, а Ён стаяў каля возера Генэзарэт. І ўбачыў Ён два чаўны, якія стаялі каля возера, а рыбакі выйшлі з іх і паласкалі сеткі. Увайшоўшы ў адзін з чаўноў, які належаў Сымону, папрасіў яго крыху адплысці ад берага. Тады Ён сеў і вучыў людзей з чаўна. А калі скончыў гаварыць, сказаў Сымону: “Плыві на глыбіню, а вы закіньце сеткі вашыя для ўлову”. Сымон сказаў Яму ў адказ: “Настаўнік, мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі, але на Тваё слова закіну сеткі. Зрабіўшы так, яны злавілі вялікае мноства рыбы, аж пачыналі рвацца іхнія сеткі. І ківалі супольнікам, якія былі ў другім чаўне, каб прыйшлі дапамагчы ім. Тыя прыйшлі і напоўнілі абодва чаўны, так што яны пачалі тануць. Калі гэта ўбачыў Сымон Пётр, прыпаў да каленяў Езуса і сказаў: “Адыдзі ад мяне, Пане, бо я чалавек грэшны”. Бо з-за ўлову рыбы, якую злавілі, вялікае здзіўленне ахапіла яго і ўсіх, хто быў з Ім, а таксама Якуба і Яна, сыноў Зэбэдэя, якія былі супольнікамі Сымона. Тады сказаў Езус Сымону: “Не бойся, адгэтуль будзеш лавіць людзей”. А калі выцягнулі чаўны на бераг, пакінулі ўсё і пайшлі за Ім.

 

КАМЕНТАРЫЙ

Заклік Duc in altum мае два значэнні: “плыві на глыбіню” і “імкніся да вышыняў”. Езус праз гэта нібы кажа: “Не паддавайся няшчасцям, суму, шэрасці… але заўсёды пераадольвай межы. Не затрымлівайся на тым, чаго дасягнуў. Я, Езус, — твая мера; Я, Бог, — бясконцасць. Ты пакліканы да спраў, якіх цяпер, нават не можаш сабе ўявіць, але яны рэальныя. Менавіта Я павяду цябе туды. Дойдзеш, калі даверышся Мне так, як Пётр сёння. Адчуешь маю прысутнасць па пэўных знаках — як Пётр і вучні пазнавалі Мяне ў шчодрым памнажэнні віна, хлеба, рыб…”

Пётр дазваляе сябе весці. “На Тваё слова…” Ён атрымаў ад Настаўніка слова, якое стала дзеяннем. Слова канкрэтнае і моцнае, як моцны і канкрэтны Бог.

“Не бойся”. Езус з бязраднасці Пятра робіць фундамент — камень пад новае “прадпрыемства”; гэта будзе ўжо не суполка рыбакоў, а новая рэальнасць: Касцёл, еднасць святых.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў  “Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 88-89

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave