02/02/23

5 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Мц 5, 13–16)

Езус сказаў сваім вучням: «Вы — соль зямлі. Калі ж соль страціць смак, то чым пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца, хіба што выкінуць яе вон на патаптанне людзям. Вы — святло свету. Не можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. І, запаліўшы светач, не ставяць яго пад пасудзінай, але на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме. Няхай святло вашае так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах».

КАМЕНТАРЫЙ

Асноўная ўласцівасць солі — надаваць смак і кансерваваць прадукты. Хрысціянін і Добрая Навіна, якую ён абвяшчае, маюць такую ж уласцівасць. Усё, што стварыў Бог, было вельмі добрым. Хрысціянін павінен прыпраўляць жыццё дабром, захоўваць гэтае дабро і ўмацоўваць яго. А калі соль траціць смак, альбо калі хрысціянін траціць сваю выразнасць? Можна сказаць, тады, калі Бог і Божае слова не займаюць першага месца.

Святло — гэта сімвал Езуса. Не можам паставіць Езуса на свечніку, гэта значыць так, каб Яго ўсе ўбачылі ў нашым жыцці, калі Ён не з’яўляецца для нас найважнейшым, бо тады ніхто Яго ў нас не заўважыць.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 84.

 

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave