Евангелле (Ян 15, 9-17)
Езус сказаў сваім вучням: «Як Мяне палюбіў Айцец, так і Я палюбіў вас. Заставайцеся ў Маёй любові. Калі будзеце захоўваць Мае запаведзі, застанецеся ў любові Маёй, як і Я захаваў запаведзі Айца Майго і застаюся ў Ягонай любові.
Гэта Я сказаў вам, каб Мая радасць была ў вас, і каб радасць вашая была поўнай.
Вось запаведзь Мая, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх.
Вы сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам. Я ўжо не называю вас слугамі, бо слуга не ведае, што робіць ягоны гаспадар. Я ж назваў сябрамі вас, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам.
Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў. Каб Айцец даў вам тое, чаго толькі папросіце ў імя Маё. Гэта наказваю вам, каб вы любілі адзін аднаго».
Каментарый
«Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас». Надзвычайная веліч Бога, аб’яўленая ў Езусе і ў Духу Святым, уражвае да глыбіні душы. Часта нам здаецца, што мы кіруем сітуацыяй і што ўсё адбываецца так, а не інакш, бо так склаліся абставіны. Тым часам Евангелле паказвае апярэджваючую дзейнасць ласкі, якая дадзена нам да таго, як мы пачнём дзейнічаць, думаць і адчуваць…
Божая ўсемагутнасць такая ўкрытая, дзейнічае так незаўважальна, таму што Бог любіць нас і прагне сябраваць з намі. Езус запэўнівае нас у гэтым, кажучы: «Я ўжо не называю вас слугамі, бо слуга не ведае, што робіць ягоны гаспадар. Я ж назваў сябрамі вас».
Езус просіць, каб мы любілі адзін аднаго, даючы нам прыклад адносін паміж Ім і Айцом, а так сама паміж Ім і намі. Гэтыя адносіны патрабуюць прыніжэння, дзеля таго каб узвысіць другога…
З кнігі кармэліцкіх разважанняў
“Szukać Jego towarzystwa”, т. 2, с. 299-300
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave