Евангелле (Ян 14, 23–29)
Езус сказаў сваім вучням: «Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго. Хто не любіць Мяне, той не захоўвае слоў Маіх. А слова, якое вы чуеце, не Маё, але Айца, які паслаў Мяне. Я сказаў вам гэта, будучы з вамі. А Суцяшальнік, Дух Святы, якога Айцец пашле ў імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам. Спакой пакідаю вам, спакой Мой даю вам. Не так, як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца. Вы чулі, што Я сказаў вам: Адыходжу і прыйду да вас. Калі б вы Мяне любілі, то радаваліся б, што Я іду да Айца, бо Айцец Мой большы за Мяне. І цяпер Я сказаў вам, перш чым гэта станецца, каб вы паверылі, калі гэта адбудзецца».
Каментарый
У сённяшнім Евангеллі мы бачым Езуса, які пасылае нам Духа Святога, і які прагне прыйсці да нас разам з Айцом, каб пасяліцца ў нас. «Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго». Менавіта гэтыя словы бл. Альжбета зрабіла фундаментам свайго духоўнага жыцця. Ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 1906 годзе яна напісала: «Бог удзяліў мне сёння такую вялікую ласку, што я нават страціла пачуццё часу. Сёння раніцай я пачула ў глыбіні душы словы: “Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго”, і адразу зразумела сэнс гэтых слоў. Я не ў стане растлумачыць, якім чынам аб’явіліся мне тры Божыя Асобы, але я бачыла, як яны ўва мне праводзілі нараду любові. Мне здаецца, што я дагэтуль бачу Іх. Сапраўды, Бог вялікі і Ён любіць нас”.
З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 2, с. 301-302.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave