ЕВАНГЕЛЛЕ (Лк 6, 17.20-26)
Калі сышоў з імі ўніз і стаў на раўніне, вялікі натоўп вучняў Ягоных і вялікае мноства людзей з Юдэі і Ерузалема, з узбярэжжа Тыра і Сідона. А Ён, узняўшы вочы свае на вучняў сваіх, сказаў:
«Шчаслівыя ўбогія, бо ваша ёсць Валадарства Божае.
Шчаслівыя, якія цяпер галадаеце, бо насычаны будзеце.
Шчаслівыя, якія цяпер плачаце, бо смяяцца будзеце.
Шчаслівыя вы, калі ўзненавідзяць вас людзі і калі адрынуць вас, будуць зневажаць і адкінуць імя вашае як зло з-за Сына Чалавечага.
Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў небе. Бо так паступалі з прарокамі айцы іхнія.
Але гора вам, багатыя, бо вы ўжо атрымалі сваё суцяшэнне!
Гора вам, хто цяпер сыты, бо галадаць будзеце!
Гора вам, хтоцяпер смяецца, бо смуткаваць і плакаць будзеце!
Гора вам, калі ўсе людзі будуць добра казаць пра вас! Бо так паступалі з фальшывымі прарокамі айцы іхнія.
КАМЕНТАРЫЙ
«Евангелле кажа: шчаслівыя бедныя, у той час як свет кажа: шчаслівыя багатыя. Евангелле кажа: шчаслівыя лагодныя, у той час як свет кажа: шчаслівыя нахабныя. Евангелле кажа: шчаслівыя чыстыя, у той час як свет кажа: шчаслівыя хітрыя і радасныя. Здаецца, што гэты шлях благаслаўленняў, шлях святасці, вядзе да паразы.
Спытаемся ў сябе:
Мы жывём дзеля Пана ці дзеля саміх сябе, дзеля вечнага шчасця ці дзеля якога-небудзь задавальнення цяпер?
Мы сапраўды хочам святасці ці задавольваемся тым, каб быць хрысціянамі, якія не пазналі ганьбы і хвалы, якія вераць у Бога і паважаюць бліжняга, але не больш за гэта?» (Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі”, 01.11.2018 г.).
«Благаслаўленні — гэта не штосьці лёгкае і павярхоўнае, а зусім наадварот. Мы можам імі жыць толькі тады, калі Дух Святы ахоплівае нас з усёй сваёй сілай і вызваляе нас ад заганы эгаізму, ляноты ці пыхі» (Папа Францішак, адгартацыя “Gaudete et exsultate”, 65).
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave