28/05/22

7 Велікодная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Ян 17, 11b-19)

 

Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: «Ойча святы, захавай іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы. Калі Я быў з імі, Я захоўваў іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне. Я збярог, і ніхто з іх не загінуў, апроч сына пагібелі, каб збылося Пісанне.

А цяпер іду да Цябе і кажу гэта ў свеце, каб яны мелі ў сабе поўную Маю радасць. Я даў ім слова Тваё, і свет узненавідзеў іх, бо яны не са свету, як і Я не са свету. Не прашу, каб Ты ўзяў іх са свету, але каб захаваў іх ад злога. Яны не са свету, як і Я не са свету.

Асвяці іх у праўдзе. Слова Тваё — гэта праўда. Як Ты паслаў Мяне ў свет, так і Я паслаў іх у свет. І за іх Я пасвячаю сябе, каб і яны былі асвечаныя ў праўдзе».

 

КАМЕНТАРЫЙ

«І за іх Я пасвячаю сябе». Словы сёняшняга Евангелля, якія з’яўляюцца малітвай Езуса, вельмі моцна кранаюць сэрца, абуджаючы бязмерную ўдзячнасць. Езус пасвячае сябе Айцу, каб і мы маглі быць асвечанымі ў праўдзе… гэта значыць, як бы акунутыя ў Ім! Праз сваю Пасху, Сын Божы адчыніў нам уваход да спрадвечнай крыніцы праўды, якою з’яўляецца Яго ўласнае Сэрца.  Як жа неабходна нам сёння менавіта такая любоў! У свеце, дзе ўсё больш паўсюдным становіцца пачуццё небяспекі з-за перагружанасці словамі і запэўніваннямі, якія нічога не значаць, або з-за адсутнасці хоць якіх-небудзь словаў, у якіх можна было б знайсці апірышча…

Нажаль, часта мы ўжо не ў стане пачуць вось гэта: Слова, Спрадвечная Праўда, Бог-Любоў… стала целам! Мы чуем, што Езус пасвячае сябе за нас, і ведаем, як гэта выглядала: памятаем малітву ў Аліўным садзе, здраду, суд, бічаванне, цярновую карону, крыжовы шлях, агонію сярод праклёнаў і знявагаў… Ці мая ўдзячнасць узрастае?

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 2, с. 325-326

 

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave