20/05/23

7 Велікодная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Ян 17, 1–11а)

Ойча, услаў Сына свайго

У той час: Езус узняў вочы свае да неба і сказаў: Ойча, прыйшла гадзіна. Услаў Сына свайго, каб і Сын Твой уславіў Цябе. Ты даў Яму ўладу над усякім целам, каб Ён даў жыццё вечнае ўсім, каго Ты даў Яму. А вечнае жыццё ў тым, каб спазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і таго, каго Ты паслаў, Езуса Хрыста.

Я ўславіў Цябе на зямлі, выканаўшы справу, якую Ты даручыў Мне зрабіць. А цяпер Ты, Ойча, услаў Мяне ў сабе хвалою, якую меў Я ў Цябе перад існаваннем свету.

Я абвясціў імя Тваё людзям, якіх Ты даў Мне са свету. Яны былі Тваімі і Ты даў Мне іх, і яны захавалі слова Тваё. Цяпер яны пазналі, што ўсё, што Ты даў Мне, ад Цябе паходзіць. Бо словы, якія Ты даў Мне, Я даў ім, і яны прынялі іх і сапраўды пазналі, што Я выйшаў ад Цябе, і паверылі, што Ты паслаў Мяне.

Я за іх прашу. Не за ўвесь свет прашу, але за тых, каго Ты даў Мне, бо яны Твае. І ўсё Маё — гэта Тваё, і Тваё — гэта Маё, і Я ўславіўся ў іх. Я ўжо не ў свеце, але яны яшчэ ў свеце, а Я іду да Цябе.

 

РАЗВАЖАННЕ

Мэта і надзея Касцёла як супольнасці збаўлення – гэта хвалебнае Валадарства Божае, дзе ў Духу Святым існуе дасканалая еднасць дзеля хвалы Бога. Усё гэта адбываецца пры пасрэдніцтве ўваскрослага Пана Езуса і ў прысутнасці Духа Святога праз навяртанне, веру і сакрамэнты. Касцёл перш за ўсё ўсведамляе, што кульмінацыя і крыніца хвалы Божай знаходзіцца ў Літургіі: калі хрысціяне збіраюцца на Эўхарыстыю, яны спяваюць хвалу Божую: «Хвала на вышынях Богу...». «Аднаўленне запавету Бога з людзьмі ў Эўхарыстыі прыцягвае і запальвае вернікаў да гарачай любові Хрыста. Таму з Літургіі, асабліва з Эўхарыстыі, нібы з крыніцы, на нас сыходзіць ласка і з найвялікшай эфектыўнасцю праз яе адбываецца асвячэнне чалавека ў Хрысце і пакланенне Богу, якое ёсць мэтай усіх іншых спраў Касцёла» (SC 10).

Паводле maranatha.it

 

 

 

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave