07/12/24

II нядзеля Адвэнту-C

ЕВАНГЕЛЛЕ (Лк 3, 1-6)

У пятнаццаты год панавання Тыберыя цэзара, калі Понцій Пілат панаваў у Юдэі, а Ірад быў тэтрархам у Галілеі, Філіп, брат ягоны — тэтрархам у Ітурыі і Траханідскім краі, а Лізанія — тэтрархам у Абіленах; пры першасвятарах Анне і Каяфе, было скіравана слова Божае да Яна, сына Захарыі, у пустыні.

І ён абходзіў усе ваколіцы Ярдана і прапаведаваў хрост пакаяння для адпушчэння грахоў, як напісана ў кнізе прамоў прарока Ісаі: «Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму! Кожная даліна ўзвысіцца, кожная гара і пагорак панізяцца, і выбоістыя дарогі стануць раўнінай, і ланцугі гор — далінаю. І ўбачыць кожнае цела Божае збаўленне».

 

КАМЕНТАРЫЙ

Часта нам здаецца, што калі мы сплануем сваё жыццё паводле сваіх задумаў і патрэбаў, то ўсё будзе добра. Аднак мы добра ведаем, што без Бога ў нас не атрымліваецца наладзіць жыццё так, каб яно напаўняла нас глыбокай радасцю. Таму св. Павел піша: «Каб любоў вашая яшчэ больш узрастала ў пазнанні і ва ўсякім адчуванні, каб вы, пазнавалі лепшае…» (Флп 1, 9-10а). Бог дае нам свайго Сына Езуса, які паказвае нам, што ўсе нашыя жаданні могуць споўніцца толькі ў Ім. Мы можам «дакранацца» да Яго, прабываць з Ім, калі раўняем нашыя сцежкі, калі выбіраем Яго «задумы» адносна нас. І тады не ашукаюць нас уласная слабасць і памылковыя выбары.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў
“Szukać Jego towarzystwa”, т. 1, с. 33-34

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave