З 4 па 7 верасня ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі адбылося аднаўленне святых місій, якія праводзілі айцы рэдэмптарысты: а. Эдвард і а. Андрэй. Гэта быў час прысвечаны разважанню над разнастайнымі праблемамі хрысціянскага жыцця, пошукам у ім Божай волі і выконваннем яе. Аднаўленне місій, якія прайшлі ў лістападзе мінулага года, было накіравана на паглыбленне праўдаў веры, каштоўнасцяў як супольнай, так і асабістай малітвы. Нядзеля стала днём рэфлексій над шляхам, якім Хрыстус вядзе кожнага індывідуальна. Панядзелак быў прысвечаны хрысціянскай малітве ў жыцці вернікаў. Аўторак быў днём, калі парафіяльная супольнасць яшчэ раз прысвяціла сябе Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Заключным днём была серада, у якой айцы місіянеры падзяліліся досведам жыцця з веры. Усе гэтыя дні парафіяльная супольнасць актыўна ўдзельнічала ў аднове сваіх адносінаў з Хрыстом і Касцёлам. Дзеці, моладзь, студэнты, бацькі, сужэнцы, старэйшыя асобы – усе мелі магчымасць аднавіць сваё сэрца і прысвяціць яго Сэрцам Езуса і Марыі. Духоўная праграма місійнага аднаўлення стала дзейснай дапамогай ў паглыбленні малітвы, справаў міласэрнасці, хрысціянскага жыцця кожнага верніка.
Тэкст і фота: а. Андрэй Авен OCD
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave