КАНТАКТЫ ДУШПАСТЫРАЎ ПАКЛІКАННЯЎ
Пакліканыя Богам у Кармэлю служаць як святары і браты. Зацікаўленых кармэліцкай духоўнасцю і нашым ладам жыцця запрашаем на розныя сустрэчы, якія дазволяць пазнаёміцца з Кармэлям і правільна падрыхтавацца важнага выбару.
Калі шукаеш, то спатрэбіцца дапамога. Калі табе трэба спыніцца (адпачыць), спытацца (пагаварыць), даведацца пра кармэліцкую духоўнасць, то звяртайся да нас. Запрашаем на дні духоўных разважанняў, рэкалекцыі, ці некалькі дзён пажыць у кляштары. Можаш таксама патэлефанаваць нам або напісаць.
Жыццёвая дарога не заўсёды прамая і кароткая. Трэба быць настойлівым і адважным, каб выканаць Божую волю. Калі цікавішся ордэнам кармелітаў босых, то запрашаем да знаёмства з намі.
КАРМЭЛІЦКАЯ ФАРМАЦЫЯ
Прэпастулат і пастулат - перыяд уваходу ў манаскую супольнасць. Прэпастулат працягваецца 6 месяцаў і праходзіць у Нарачы, а пастулат працягваецца год у Польшчы.
Аблучыны
Прыняцце манаскага адзення.
Навіцыят
Час пазнавання кармэліцкага ладу жыцця, малітвы, знаёмства з продкамі (святыя Кармэлю), будавання супольнасці з братамі. Звычайна працягваецца год.
Першыя манаскія абяцанні
Гэта рашэнне быць часткай сям'і кармэлітаў босых і выбраць жыцця ў чыстасці, убостве і паслухмянасці. Звычайна абяцанні аднаўляюць на працяцу пяці год.
Юніярат і семінарыйная фармацыя
Час падрыхтавацца да службы. Кандыдаты да святарства распачнаюць шасцігадовае вывучэнне філасофіі і тэалогіі. Тыя, хто хоча застацца братам, выконваюць розныя паслугі ў супольнасці: у сакрыстыі, на кухні, у бібліятэцы, у агародзе... Гэты час працягваецца звычайна пяць гадоў.
Урачыстыя абяцанні
Гэта публічнае і ўрачыстае "так" Богу і манаскай сям'і назаўсёды. Урачыстыя абяцанні называюць таксама "вечнымі".
Святарскае пасвячэнне
Фармацыя да святарства заканчваецца прыняццем пасвячэння ў прэзбітары. Гэта сакрамэнт службы і дзялення дарамі Хрыста.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave