Мы належым да манаскай сям'і Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль, рэфармаванай св. Тэрэзай ад Езуса.
Мы маем удзел у кармэліцкай харызме, рэалізуючы яе згодна са свецкім станам жыцця.
Мы з'яўляемся адной са структурных частак Варшаўскай Правінцыі Свецкага Ордэна Кармэлітаў Босых, якія клапоцяцца аб нашай фармацыі.
Мы складаем абяцанні жыць у духу евангельскіх парад: чыстасці, убоства і паслухмянасці.
Мы рэгулярна сустракаемся ў сваёй супольнасці дзеля духоўнай фармацыі.
Мы стараемся выконваць разнастайныя апостальскія заданні ў лучнасці з Ордэнам і мясцовым Касцёлам.
• бярэ пачатак у Старым Запавеце. Яе прад-стаўнік — прарок Ілля, які натхняе жыць у прысутнасці Бога, шукаць Яго ў самоце і маўчанні, з руплівасцю пра славу Божую.
• акрэслена ў духоўным вопыце і творах св. Тэрэзы ад Езуса і св. Яна ад Крыжа.
.
Галоўныя элементы кармэліцкай харызмы
• паглыбленне адносін з Езусам праз унутраную малітву;
• наследванне Марыі як той, якая прыняла, захоўвала ў сваім сэрцы і разважала Слова;
• шуканне ўнутранай цішыні падчас малітвы;
• разважанне Божага Слова;
• служэнне Касцёлу.
• клапоціцца пра жыццё ў духу малітвы ў атмасферы засяроджанасці, каб лепей пазнаць Езуса Хрыста.
• у рамках супольнасці стараецца наследаваць Касцёл першых стагоддзяў хрысціянства, які быў ажыўлены «адзіным сэрцам і душою» (Дз 4,32).
• асвячаецца пад асаблівай апекай Марыі, якая з'яўляцца для яго прыкладам вернасці ў слуханні Бога і служэнні Яму.
Акрамя таго, свецкі кармэліт:
• Жыве ў паслухмянасці Езусу Хрысту;
• пільна разважае над Божым словам;
• практыкуе духоўнае чытанне;
• прымае актыўны ўдзел у літургіі, а таксама ў жыцці Касцёла;
• клапоціцца аб патрэбах іншых членаў супольнасці;
• дбае аб унутранай цішыні і самотнасці ў малітоўным жыцці.
Мясцовая супольнасць Свецкага Ордэна Кармэлітаў Босых сустракаецца раз у месяц для пастаяннай фармацыі, супольнай малітвы і ажыўлення ўзаемнай любові.
Членам Свецкага Ордэна можа стаць...
• практыкуючы католік (жанчына або мужчына),які:
• дасягнуў васямнаццаці гадовага ўзросту;
• перакананы ў сваім пакліканні ад Бога;
• мае магчымасць поўнасцю ўдзельнічаць у сакрамэнтальным жыцці;
• носіць у сабе прагненне больш глыбокага духоўнага жыцця і кантэмпляцыйнай малітвы.
Пасля пяцігадовага перыяду фармацыі кандыдат складае канчатковыя (дэфінітыўныя) абяцанні жыць у духу евангельскіх парад: чыстасці, убоства і паслухмянасці.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave