У чацвер 8 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, заслужаны іерарх Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў парафіяльны адпуст у парафіі Божага Цела ў Мінску, дзе душпастырскае служэнне нясуць кармэліты босыя.
Арцыбіскуп узначаліў цэлебрацыю святой Імшы, на якой сабраліся кармэліты з розных мясцін – прадстаўнікі з Мядзела і Нарачы, вернікі парафіі і госці з іншых супольнасцяў сталіцы. У гаміліі іерарх звярнуў увагу, што, замест таго, каб быць сапраўднымі хрысціянамі, у сэрцах якіх жыве Бог, мы нярэдка з’яўляемся „хрысціянамі без Хрыста“. Прычынай гэтага з’яўляецца абыякавасць да ўдзелу ў нядзельнай і святочнай Імшы, і адсутнасць малітвы, і незахаванне Божага закона: разведзеныя сем’і, сем’і толькі з адным з бацькоў, сумеснае жыццё мужчыны і жанчыны без шлюбу, аборты — забойствы зачатага жыцця, — колькасць якіх з кожным годам расце і вядзе да генацыду народа. Гэта такое жыццё, як быццам Бог не існуе, а калі Ён не існуе, то ўсё дазволена і няма патрэбы ні ў якіх маральных нормах, у выніку чаго распаўсюджваецца амаральнасць. У апошні час да традыцыйнай бяды алкагалізму дадалася наркаманія, што вядзе да яшчэ большай маральнай дэградацыі», — пералічыў арцыбіскуп найбольш вострыя праблемы сучаснага беларускага грамадства.
Пасля святой Імшы ўпершыню вакол новага касцёла, які яшчэ будуецца, адбылася Эўхарыстычная працэсія да чатырох алтароў, якія, як і штогод, падрыхтавалі вернікі парафіі: супольнасць Свецкага Ордэна, Легіянеры Марыі і Ружанцовыя колы. Працэсіі не пашкодзіў нават лёгкі дожджык, што раптоўна наляцеў, але на заканчэнне працэсіі з-за хмар зноў засвяціла сонейка, граючы сваімі промнямі на залачоных промнях манстранцыі з Целам Хрыста, якой арцыбіскуп Тадэвуш благаславіў удзельнікаў урачыстасці.
А. Юрый Кулай OCD
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave