Са смуткам паведамляем, што сёння каля 14.00 гадзіны, на 87 годзе жыцця, адышла ў вечнасць Уладзіслава Ляліта, маці а. Паўла Ляліты, кармэліта босага і пробашча парафіі св. Андрэя Апостала ў Нарачы.
Пахаванне спачылай Уладзіславы адбудзецца 4 студзеня 2022 г.
А 13.00 гадзіне адбудзецца пахавальная св. Імша ў касцёле св. Арханёла Міхала ў Жэлезніковэй Велькей (Польшча).
Просьба сям'і да тых, хто мае намер прыняць удзел у пахаванні, паведаміць пра гэта а. Паўла Леліто па тэл.: +375 29 365 01 04 альбо +48 607 334 137 (ад панядзелка на польскі нумар).
Даручаем спачылую Уладзіславу Вашым малітвам.
А. Пётр Фроштэга OCD - Рэгіянальны Вікарый кармэлітаў босых у Беларусі.