13/10/2021


Адышоў у вечнасць а. Леанард Цеханоўскі

13 кастрычніка на 64-м годзе жыцця адышоў у вечнасць айцец Леанард Цеханоўскі OCD, які нёс душпастырскае служэнне пры санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі і ў парафіі святога Андрэя Баболі ў Градоўшчыне (Астравецкі дэканат).

Спачылы пражыў у ордэне 36 гадоў, у святарстве — 33 гады.

 

Цела спачылага айца Леанарда будзе дастаўлена для развітання ў санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі ўвечары ў пятніцу, 15 кастрычніка. А 19-й гадзіне будзе цэлебравацца святая Імша пры труне.

 

Пахаванне адбудзецца ў суботу, 16 кастрычніка ў Гудагаі. Пачатак у 16.00.

 

Айцец Леанард Цеханоўскі нарадзіўся 6 лістапада 1957 года ў Бранску ва ўсходняй частцы Польшчы. Пасля заканчэння базавай школы ў Бранску вучыўся ў агудьнаадукацыйным ліцэі ў Лапах. З 1976 па 1979 год быў семінарыстам вышэйшай духоўнай семінарыі ў Ломжы. Распазнаўшы манаскае пакліканне, у 1984 годзе уступіў у ордэн кармэлітаў босых. Манаскія абяцанні прынёс у 1885 годзе. Затым працягнуў навучанне ў вышэйшай духоўнай семінарыі кармэлітаў босых у Кракаве. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1988 годзе ў Чэрнай каля Кракава. Служыў у супольнасцях у Кракаве, Клюшкаўцах, Вроцлаве і Гажэндзеі, выконваючы розныя функцыі, між іншым катэхета, вікарыя, эканома і фарматара кандыдатаў да манаскага жыцця. У 2001 годзе прыехаў у Беларусь, дзе распачаў святарскае служэнне ў Нарачы. З верасня 2001 па май 2005 год выконваў функцыі пробашча парафіі ў Гудагаі і Градаўшчыне. Святарскае служэнне ў гэтых супольнасцях нёс ажно да смерці.

Быў спаведніком і духоўным айцом Астравецкага дэканата ды манаскіх сясцёр. Любіў кветкі і працаваў над ландшафтным афармленнем тэрыторыі пры касцёле.

 

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave