30/05/2022

Айцу Казіміру Мараўскаму OCD споўнілася 60 год

У кожную суботу вечарам у гудагайскім санктуарыі мясцовыя святары і вернікі служаць безупынную навэнну да Маці Божай Гудагайскай, падчас якой чытаюць падзякі і просьбы, скіраваныя да Бога праз заступніцтва Багародзіцы Марыі. У суботу 28 мая 2022 года ў Гудагаі адзначылі дзень нараджэння айца Казіміра Мараўскага, які належыць да мясцовай манаскай супольнасці кармэлітаў босых і нясе святарскае служэнне ў гудагайскай парафіі. Вернікі ўсёй парафіі і духоўныя сябры айца Казіміра вельмі актыўна ўключыліся ў свята. Моладзь і дзеткі пад кіраўніцтвам катахеткі - Алены Мечыславаўнай Міхалевіч падрыхтавалі спецыяльную праграму, прымеркаваную да дня нараджэння свайго любімага святара. Яшчэ за доўга да Святой Імшы гудагайскі касцёл, у якім знаходзіцца славуты ласкамі абраз Маці Божай, запоўнілі парафіяне і госці. Здаецца, што больш людзей бывае ў Гудагаі толькі на адпустовай урачыстасці, якая ў гэтым годзе адбудзецца 16 і 17 ліпеня. Святую Імшу ўзначаліў сам айцец Казімір, які падзякаваў сабраным за прысутнасць і малітву з нагоды 60-га дня нараджэня. Разам з Юбілярам маліліся айцец Юрый Находка, настаяцель мясцовай манаскай супольнасці, а таксама айцец Аркадзь Куляха, пробашч парафіі і сястра Вера Кучук, сакрыстыянка. Пасля Святой Імшы сабраныя павіншавалі Юбіляра, падкрэсліваючы, што ўсё вельмі моцна яго любяць і паважаюць. Моладзь выступіла з мультымедыйнай прэзентацыяй, у якой паказалі ўсё, што аб’яднала вернікаў са сваім душпастырам.

Айцец Казімір Мараўскі нарадзіўся 28 мая 1962 года ў Польшчы. Навучаўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі кармэлітаў босых у Познані і Кракаве, святарскае пасвячэнне атрымаў 1 чэрвеня 1988 года ў Чэрна. З 1990 года служыць у Беларусі. На працягу многіх гадоў выконваў абавязкі душпастыра, пробашча парафіі і настаяцеля манаскіх супольнасцяў у Солах, Дайлідках, Селіванаўцах ды найдаўжэй у Гудагаі. Айцец Казімір аж па сённяшні дзень служыць душпастырам у Гудагаі.

Жадаем паважанаму Юбіляру шчодрых Божых ласкаў на доўгія гады жыцця! Plurimos felices annos!

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave