23 красавіка 2022 года, ва ўспамін святога Юрыя, два браты з супольнасці кармэлітаў босых у Беларусі адзначылі дзень імянін. Айцы Юрый Находка і Юрый Кулай атрымалі на хросце імя вялікага заступніка - рымскага воіна, які з-за сваёй веры ў Хрыста быў замучаны на пачатку ІV стагоддзя за часоў панавання Дыяклетыяна. Святога называюць "Перамаганосец". У іконаграфіі можна ўбачыць святога Юрыя, які сядзіць на кані і прабівае дзідай змяя, што сімвалізуе перамогу над д'яблам.
На супольнае святкаванне сабраліся браты кармэліты з усіх супольнасцей у Беларусі. Святую імшу ўзначаліў старэйшы імяніннік - айцец Юрый Находка, побач з якім маліўся айцец Юрый Кулай. Пасля Эўхарыстыі айцоў імяніннікаў павіншавалі сабраныя ў касцёле вернікі і браты па супольнасці.
Жадаем паважаным айцам шчодрых Божых ласкаў і заступніцтва магутнага святога мучаніка, імя якога маюць гонар насіць.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave