07/01/2022

Аплаткавая сустрэча Рэгіянальнага вікарыята кармэлітаў босых у Беларусі

 
7 студзеня ў кляштары ў Гудагаі адбылася чарговая аплаткавая сустрэча для ўсіх супольнасцяў кармэлітаў босых у Беларусі. У Гудагай прыбылі браты з кляштараў у Мядзелі, Нарачы і ў Мінску. Рэгіянальны Настаяцель а. Пётр Фроштэга пасля малітвы ва ўступным слове павіншаваў усіх прысутных з Божым Нараджэннем і Новым 2022 годам, падзякаваў усім і кожнаму за працу і будаванне супольнасцяў. Узгадаў пра радасныя моманты для Вікарыята ў мінулым годзе, якімі сталі: развіццё пачуцця братэрства ў супольнасцях, дынамічнае развіццё душпастырскай апекі над вернікамі ў парафіях, працяг спраў бадаўніцтва. Узгадаў таксама пра цяжкія і балючыя падзеі, якімі сталі адыходы ў вечнасць а. Бэрнарда Радзіка і а. Леанарда Цеханоўскага. Выказаў таксама спадзяванне, што гэта спрычыніцца да яшчэ больш інтэнсіўнай малітвы аб новых пакліканнях у Вікарыят кармэлітаў босых у Беларусі. Пасля выказвання святочных зычэнняў браты падзяліліся аплаткай на знак святочнай радасці і прымірэння.  
Тэкст: а. Юрый Кулай OCD
Фота: а. Юрый Находка OCD

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave