5 студзеня ў атмасферы паслякаляднай і навагодняй радасці браты Рэгіянальнага Вікарыята кармэлітаў босых у Беларусі сабраліся ў кляштары ў Нарачы, каб, згодна са старажытным хрысціянскім звычаем, падзяліцца аплаткай, выказаць адно аднаму святочныя зычэнні і разам пасвяткаваць.
У пачатку сустрэчы быў прачытаны традыцыйны фрагмент Евангелля пра Божае Нараджэнне. Рэгіянальны настаяцель а. Пётр Фроштэга OCD прывітаў усіх прысутных, павіншаваў з Божым Нараджэннем, падзякаваў братам за служэнне і адданую працу, а таксама пажадаў Божай моцы, здароўя душы і цела на далейшае абвяшчэнне Добрай Навіны і распаўсюджванне кармэліцкай духоўнасці ва ўсіх супольнасцях і парафіях Беларусі, дзе служаць кармэліты босыя.
Наступным пунктам супольнага святкавання быў смачны абед, падрыхтаваны нарачанскай супольнасцю і абмеркаванне бягучых спраў Вікарыяту.
А. Юрый Кулай OCD
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave