18 снежня ў парафіі Божага Цела ў Мінску, на пярэдадні Свята Божага Нараджэння, супольнасць свецкіх кармэлітаў сабралася на аплаткавую сустрэчу.
Перадкалядная сустрэча распачалася супольнай Эўхарыстыяй, цэлебрацыю якой узначаліў а. Пётр Фроштега OCD. У гаміліі святар звярнуў увагу на асобу Святога Юзафа, чалавека даверу, які з’яўляецца прыкладам для сучаснага хрысціяніна. Пасля Імшы свецкія кармэліты мелі магчымасць перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам асабіста памаліцца, узнесці просьбы і падзякі, зазірнуць у глыбіню свайго сэрца, разважаючы над Божым словам.
Пасля фармацыйнай сустрэчы супольнасць свецкіх кармэлітаў, як адна вялікая сям’я, сабралася на аплаткавую сустрэчу, якая адбылася ў новым будынку кляштара. Tут адбылося дзяленне традыцыйнай аплаткай, падчас якога ўдзельнікі абмяняліся святочнымі віншаваннямі і выказвалі адзін аднаму цёплыя, шчырыя пажаданні.
Святочная сустрэча закончылася спевам калядных песень.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave