03/09/2021


Брат Аляксандр Швэц прыняў манаскі габіт

30 жніўня ў кляштары ў Замартэ (Польшча), дзе змяшчаецца дом навіцыяту Варшаўскай Правінцыі кармэлітаў босых, з рук прыёра супольнасці а. Збігнева Колькі OCD прыняў манаскі габіт бр. Аляксандр Швэц, які паходзіць з Беларусі. Змена знешняй вопраткі на распачацце перыяду навіцыяту - часу асабліва інтэнсіўнай духоўнай падрыхтоўкі і фармацыі перад прынясеннем першых манаскіх шлюбаў - з'яўляецца таксама сімвалічнай зменай духоўнага настаўлення на асаблівае прысвячэнне Богу і паглыбленне адзінства з манаскай сям'ёй. 

Атуляем малітвай бр. Аляксандра, каб вытрываў на абраным шляху служэння Богу і Касцёлу ў сям'і Кармэлю.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave