Дарагія Браты і Сёстры,
Сябры і Дабрадзеі Кармэлю!
Набліжаецца Вялікдзень.
Дні, якія папярэднічаюць трыумфу Хрыста над смерцю, спрыяюць разважанню над уласным жыццём, над мінулым, у святле мукі і смерці Пана, кульмінацыяй якой з'яўляецца Ўваскрасенне.
Жадаю Вам пасхальнай сустрэчы з Уваскрослым Хрыстом!
Жадаю досведу вучняў, якія ідуць у Эмаўс, каб Вашы вочы адкрыліся і распазналі Ўваскрослага Пана, які жыве сярод нас у Эўхарыстыі, каб Вы маглі яшчэ раз сказаць Яму: «Застанься з намі, Пане!».
Няхай Уваскрослы Хрыстус асвятляе сваёй прысутнасцю цёмныя месцы чалавецтва, каб запанавалі мір, справядлівасць, праўда і свабода!
Хрыстус уваскрос - сапраўды ўваскрос!
А. Пётр Фроштэга
Рэгіянальны Вікарый OCD у Беларусі
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave