20 сакавіка ў парафіі Божага Цела ў Мінску адбылася чарговая выстава-кірмаш вырабаў рамесніцкай і сувенірнай прадукцыі, вырабаў ручной працы нашых парафіянаў. Гэтая добрая ініцыятыва Свецкага Ордэна існуе ўжо некалькі гадоў і збірае ўсё больш і больш удзельнікаў.
Усе наведавальнікі кірмашу маглі набыць для сябе (альбо ў падарунак) паштоўкі, кнігі, цацкі, шкарпэткі, кветкі, карціны і бліжэй пазнаёміцца з членамі супольнасці свецкіх кармэлітаў. Былі тут і магніцікі з выявай святога Юзафа, патрона нашай супольнасці, у гонар каторага і адбылася гэтая акцыя. Вялікая колькасць вырабаў нагадвала, што набліжаецца час, калі з радасцю будзем адзначаць свята Пасхі Пана. Паўсюль чуліся радасныя галасы, на тварах вернікаў ззялі ўсмешкі і выказваліся пажаданні працягваць добрую справу і надалей. Цудоўнае надвор’е спрыяла святочнай атмасферы, што панавала ў нядзелю.
Усе сродкі, выручаныя ад продажу сувеніраў, былі прызначаны на патрэбы будаўніцтва нашай святыні. Дзякуем усім, хто дапамагаў у арганізацыі выставы.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave