Літаніі, навэнны, заклікі...
Дарагія Браты і Сёстры!
Хрыстус уваскрос! Аллелюя!
Свет, у якім жывём – спрагнены спакою і надзеі. Кожнае чалавечае
сэрца ў сваёй глыбіні прагне і патрабуе спакою, які не прамінае. Такі
спакой і надзею бяспечнага заўтра ахвяруе нам уваскрослы Хрыстус.
Менавіта Ён праз сваю муку, смерць і ўваскрасенне перамог д’ябла,
знішчыў грэх і дараваў нам жыццё. Такім чынам для ўсяго чалавецтва
Хрыстус здзейсніў найвялікшы і найцудоўнейшы цуд сваёй Любові –
з’яднаў усіх людзей і ўчыніў нас дзецьмі Айца Нябеснага.
Чарговы раз, цэлебруючы ўрачыстасць Уваскрасення Пана Езуса,
разам з Вамі з вялікім даверам просім Бога аб здзяйсненні смелага
прагнення – атрымання спакою для свету і кожнага чалавечага сэрца.
Няхай Уваскрослы будзе крыніцай той веры, якая дапаможа не
сумнявацца ў Божай магутнасці і міласэрнасці нават насуперак людской
надзеі.
Марыя – Маці Касцёла, няхай атуліць Шкаплерам апекі ўвесь люд
верны – усіх і кожнага, каб мы за Хрыстом ідучы ў любові, дасягнулі
вечнай Пасхі ў доме Айца Нябеснага.
Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!
З малітвай і пасхальным прывітаннем,
а. Пётр Фроштэга OCD
Рэгіянальны вікарый
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave