«Марыя Магдалена стаяла каля магілы і плакала. Калі ж плакала, зазірнула ў магілу і ўбачыла двух анёлаў у белым адзенні, якія сядзелі адзін каля галавы, а другі каля ног, дзе ляжала цела Езуса. Яны сказалі ёй: «Жанчына, чаго ты плачаш?» Яна адказала ім: «Забралі майго Пана, і не ведаю, дзе паклалі Яго». Калі гэта сказала, азірнулася і ўбачыла Езуса, які стаяў…» (Ян 20, 11-14).
Дарагія браты і сёстры, Сябры Кармэлю!
Вестка аб Уваскрасенні Пана Езуса перамяніла Апосталаў і напоўніла іх сэрцы радасцю. Бо зразумелі, гледзячы на пустую магілу Збаўцы, што апошняе слова належыць не смерці, а жыццю.
Жадаю, каб мы ўсе сталі ўдзельнікамі гэтай велікоднай радасці. Няхай пасхальны спакой, які прынёс свету Сын Божы, назаўсёды паселіцца ў нашых сэрцах, супольнасцях і сем'ях. Няхай Велікодны перыяд стане магчымасцю праслаўляць Бога і адчуваць Яго любоў у штодзённым жыцці.
Жадаю Вам, дарагія браты і сёстры, благаслаўлёнага Вялікадня і жывой веры, якая дазволіць Вам з новай надзеяй глядзець у будучыню.
А. Пётр Фроштэга OCD
Рэгіянальны вікарый
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave